Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэдакцыйная кухня: гатуем цвятную капусту пад бешамелем паводле рэцэпту з 1921 года (РЭЦЭПТ)

21.07.2026 07:11
Прапануем скарыстацца нашым рэцэптам і зрабіць смачную, карысную ды арыгінальную страву.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем цвятную капусту пад бешамелем паводле рэцэпту з 1921 года
 .
Цвятная капуста. Pixabay/Creative Commons/Jotl

Рэцэпт з кнігі «Эканомныя вегетарыянскія абеды» Юльюшовай Альбіноўскай з 1921 года.

Інгрэдыенты

1 вялікая галоўка цвятной капусты

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

2 сталовыя лыжкі пшанічнай мукі

вада або малако

соль

цёрты пармезан (чым больш, тым смачней)

мускатны арэх

Прыгатаванне

Раздзяліце цвятную капусту на буйныя суквецці, памыйце, апусціце ў кіпячую падсоленую ваду і варыце да мяккасці. Пасля гэтага адкіньце на друшляк і перакладзіце ў форму для запякання.

Прыгатуйце соус бешамель: у невялікім рондалі растапіце масла, дадайце муку і старанна размяшайце венчыкам. Паступова ўлівайце малако, увесь час памешваючы, пакуль соус не стане па кансістэнцыі падобны на густую смятану. Пасаліце і дадайце дробку молатага мускатнага арэха.

Заліце капусту соусам, шчодра пасыпце цёртым пармезанам і пастаўце ў духоўку, разагрэтую да 180°C. Запякайце 10–15 хвілін, пакуль верх не стане залацістым.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец