Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Лета, водпуск: танней, чым у Польшчы, можна адпачыць, між іншым, у Партугаліі і Чэхіі

21.07.2026 15:29
Нягледзячы на рост коштаў, Польшча застаецца прывабным месцам адпачынку для замежнікаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Да 2024 года Польшча хутка набліжалася да сярэдняга ўзроўню еўрапейскіх цэн на гасцініцы і рэстараны, таму адпачынак у краіне станавіўся ўсё менш выгадным. Аднак у мінулым годзе сітуацыя змянілася. Паводле Еўрастата, цяпер сярэднія цэны на гасцініцы і рэстараны ў Еўрасаюзе на 24% вышэйшыя, чым у Польшчы, пра што пішаBusinessinsider”.

Тым не менш, адпачыць танней, чым у Польшчы, усё яшчэ можна ў дзевяці еўрапейскіх краінах. Найбольш даступнымі застаюцца Паўночная Македонія, Албанія і Балгарыя. Больш нізкія цэны таксама ў Партугаліі і Чэхіі. Нязначна даражэй, чым у Польшчы, каштуе адпачынак у Іспаніі і Грэцыі. Пры гэтым Турцыя, якая яшчэ нядаўна лічылася значна больш танным кірункам, амаль страціла сваю цэнавую перавагу.

Самай дарагой краінай Еўропы для турыстаў застаецца Ісландыя. Таксама высокія цэны ў Швейцарыі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі.

Еўрастат таксама параўнаў кошты на забавы, спорт і культурны адпачынак. Самыя нізкія цэны — у Паўночнай Македоніі ды Босніі і Герцагавіне, а самыя высокія — у Швейцарыі, Ісландыі і Нарвегіі.

Нягледзячы на рост коштаў у апошнія гады, Польшча застаецца прывабным месцам адпачынку для замежнікаў. Асабліва для немцаў, у якіх гасцініцы і рэстараны каштуюць амаль на 35% даражэй. Летась Польшчу наведалі 21,4 мільёна замежных турыстаў, з якіх амаль два мільёны прыехалі з Германіі. Нямецкія турысты пакінулі ў Польшчы амаль 11 мільярдаў злотых.

нг