200 г чарніцаў
1 сталовая лыжка цукру
500 г тлустага тварагу
соль
2 яйкі
90 г пшанічнай мукі і яшчэ трохі для пасыпання працоўнай паверхні
100 г сметанковага масла
4 сталовыя лыжкі паніровачных сухароў
4 сталовыя лыжкі смятаны
Ягады змешваем з адной сталовай лыжкай цукру і акуратна прыціскаем, каб яны крыху пусцілі сок. Добра перамешваем і пакідаем на 15 хвілін.
Тварог старанна спалучаем з дробкай солі і яйкамі. Калі інгрэдыенты добра злучацца, дадаём муку, яшчэ раз усё перамешваем і замешваем цеста ў шар.
Працоўную паверхню або дошку пасыпаем мукой, выкладваем падрыхтаванае цеста для варэнікаў і дзелім яго на некалькі частак. З кожнай часткі фармуем плоскі валік, пасля чаго вострым нажом наразаем па дыяганалі асобныя варэнікі.
Даводзім ваду да кіпення і варым каля 4 хвілін. Калі яны ўсплывуць на паверхню, адкідваем на друшляк і выкладваем у посуд, злёгку змазаны тлушчам, напрыклад, алеем, каб яны не зліпаліся.
Разаграваем патэльню і топім на ёй сметанковае масла. Дадаём паніровачныя сухары і трошкі цукру. Смажым, пакуль сухары не стануць залаціста-карычневымі, а масла не атрымае прыемны арэхавы водар. Важна не дапусціць, каб яны прыгарэлі. Дадаём лянівыя варэннііі, асцярожна трасучы патэльняй або перамешваючы лапаткай, абвальваем іх у масле і сухарах.
Падаём з лыжкай смятаны і загадзя падрыхтаванымі ягадамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл