Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Наплыў афрыканцаў у Еўропу — гэта міт

24.07.2026 11:28
У глабальным маштабе сённяшняя міграцыя ў лічбах не адрозніваецца ад таго, што было 100 году таму. Тэму асвятляе штодзёнка «Gazeta Wyborcza».
Ілюстрацыйнае фотаREUTERS

Газета зазначае, што ў грамадскай свядомасці на Захадзе пануе пераканне, што сённяшняя міграцыя — гэта сотні тысяч бедных людзей, якія ўцякаюць ад галечы ды катастроф. Насамрэч, тыя, хто ратуецца ад сапраўднага крызісу, далёка не даходзяць, кажа ў інтэрвʼю газеце галандскі прафесар, даследчык міграцыі з Універсітэта Амстэрдама Гэй дэ Гаас.

Навуковец кажа, што як і сто гадоў таму еўрапейцы ехалі ў ЗША, так і цяпер у Еўропу едуць за лепшым жыццём для дзяцей. Іміграцыя  гэта доўгатэрміновая інвестыцыя ў будучыню сям’і.

Гэта азначае, што эміграцыя недаступна для бедных. Патрэбныя грошы і дыпломы, каб атрымаць візы, сродкі на дарогу, бо нелегальны шлях вельмі рызыкоўны.

Выданне піша, што ў большасці ў Еўропу прыязджаюць прадстаўнікі сярэдняй класы з краін з сярэднім узроўнем даходаў. Толькі 10% мігрантаў прыбываюць у Еўропу нелегальна.

Так адбываецца таму, што развіццё эканомікі накручвае міграцыю. Калі людзі ўзбагачаюцца, яны пачынаюць думаць пра лепшую адукацыю, доступ да свабоднай інфармацыі. У сітуацыі, калі гэтага няма на радзіме, яны пачынаюць думаць пра эміграцыю.

У гістарычнай перспектыве зазначае адмысловец, колькасць мігрантаў не змянілася. Адсотак мігрантаў сёння складае 3,5% ад насельніцтва планеты. Сто гадоў таму было падобна, ці нават працэнт еўрапейцаў, якія ехалі ў ЗША, быў нават большы. Сёння змяніўся напрамак. Еўропа перастала быць кантынентам адкуль больш зʼязджалі, чым прыязджалі. Цяпер найбольш мігрантаў паходзіць з Афрыкі, зазначае газета.

юл