Рэцэпт з кулінарнай кнігі «Польскі кухар, якім павінен быць. Дапаможнік для ашчадных і руплівых гаспадынь» Браніславы Ляснеўскай з 1861 года.
Інгрэдыенты
0,5 шклянкі рысу
1,5 шклянкі малака
2 яйкі
міндальныя шматкі або какосавая стружка
0,5 шклянкі цукру
0,5 шклянкі сметанковага масла
свежыя парэчкі і маліна
Адварыце рыс у малацэ, увесь час памешваючы, каб ён не прыгарэў. Узбіце яечныя бялкі на пену. Разатрыце жаўткі з цукрам, маслам і міндалем альбо какосавай стружкай. Змяшайце адвараны рыс з масай. Напрыканцы акуратна ўвядзіце лыжкай узбітыя бялкі і перамяшайце. Пашмаруйце формы (парцыённыя ці адну вялікую) сметанковым маслам. Напоўніце іх рысавай сумессю напалову. Пазней наверх палажыце ягады і прыкрыйце іх другой часткай рысавай масы. Запяканка падымецца пры выпяканні, таму не напаўняйце форму да самых краёў.
Выпякайце пры тэмпературы 180°C каля 30–40 хвілін, пакуль верх не падрумяніцца.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл