Навукоўцы папярэджваюць, што ён таксама становіцца ўсё большай пагрозай для водных жывёл, якія жывуць у Балтыйскім моры. Негатыўны ўплыў празмернага ўзроўню шуму на наша здароўе даказаны. Даследаванні паказваюць, што шум з'яўляецца магутным экалагічным стрэсарам. Але шум шкодзіць не толькі людзям. Навукоўцы вырашылі даследваць уплыў шуму на дабрабыт марскога жыцця.
Даследванні будуць весці вучоныя з Гданьска. Сярод даследчыкаў — кіраўніца марской станцыі імя прафесара Кшыштафа Скуры на Хэлі Івона Паўлічка.
Фізіялагічна марскія жывёлы выдаюць гукі. Гэта свайго роду мова зносін. Якую інфармацыю гэтыя гукі перадаюць марскім жывёлам?
— Сярод іх жывёлы, якія жывуць у вадзе, а гэта ў першую чаргу кітападобныя. Яны абапіраюцца на слых практычна ва ўсіх пытаннях камунікацыі, арыентацыі і кантакту з іншымі прадстаўнікамі свайго віду. Яны камунікуюць з дапамогай гукаў, але таксама выяўляюць перашкоды і палююць з дапамогай гуку. Тут я згадаю эхалакацыю, характэрную для зубатых кітоў і, напрыклад, нашай балтыйскай марской свінні. Звычайна яны не бачаць адзін аднаго вачыма, але чуюць сябе праз рэха, якое адбіваецца ад іх у выніку выпраменьвання гукавой хвалі. І ўсё, што можа з імі здарыцца з-за шкоднага падводнага шуму, можа не толькі іх часова аглушыць, напрыклад, але і прывесці да страты кантакту, напрыклад, паміж маці і дзіцём, можа іх адагнаць ад сваіх кармавых месцаў або месцаў пражывання. Гэта таксама можа прывесці да пашкоджання слыху і нават смерці, калі шум зыходзіць з вельмі моцнай крыніцы і знаходзіцца вельмі блізка да марской свінні.
Такім чынам, мы ўжо ведаем, што высокі ўзровень шуму можа сурʼёзна пагражаць гэтым жывёлам, нават прыводзіць да іх гібелі. А што зʼяўляецца крыніцай падводнага шуму?
— Гаворка пра рух суднаў, які вельмі інтэнсіўны ў Балтыйскім моры. Аднак ён быў інтэнсіўным ужо даўно. Таму гэта шум, да якога жывёлы могуць паступова прызвычаіцца. Горш за ўсё выглядае так званы імпульсны шум — раптоўны, вельмі хуткі і вельмі гучны. І тут варта пачаць з усёй інфраструктуры, напрыклад, гідратэхнічнай інжынерыі, пабудаванай у вадзе. Да іх можна аднесці ўсё больш папулярнае і ўсё больш інтэнсіўнае будаўніцтва ветраных турбін і марскіх ветраных электрастанцый з вельмі гучным забіваннем паляў у марское дно для падтрымкі гэтых асобных турбін. Гэта могуць быць ваенныя аперацыі, такія як падводныя дэтанацыі. Гэта таксама могуць сейсмічныя даследванні, якія выкарыстоўваюцца для праверкі марскога дна на наяўнасць прыродных рэсурсаў.
У цяперашні час праводзіцца спецыяльны даследчы праект па вызначэнні ўзроўню шуму ў Балтыйскім моры.
— Гэты новы праект, які, спадзяюся, мы запусцім у гэтым годзе, называецца «Ціхія воды». Ён сканцэнтраваны і прысвечаны шуму, які ствараюць прагулачныя лодкі. Гэта значыць, невялікія маторныя лодкі, гідрацыклы, пантоны. Усё, што рухаецца ў гэтай мелкаводнай зоне і выкарыстоўваецца ў рэкрэацыйных мэтах. Пасля вывучэння гэтага шуму мы падрыхтуем мадэль яго ўзроўню і распаўсюджвання. Мы таксама будзем вывучаць гэты шум у месцах, якія маюць асаблівае значэнне для нас — Польшчы, Швецыі і Літвы.
Менавіта ў гэтых трох краінах вызначаныя зоны даследвання. У Польшчы гэта будзе Пуцкі заліў, паколькі летам там вялікая канцэнтрацыя маторных лодак. А марскія свінні прысутнічаюць там круглы год.
Пасля навукоўцы запрапануюць пэўныя меры, якія дазволяць мінімізаваць гэты ўзровень шуму.
Jedynka/ав
слухайце аўдыё