Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Эстонія робіць сховішчы абавязковымі. Польшча абірае іншы шлях

10.09.2026 15:03
Эстонія ўзяла за аснову фінскую мадэль. Там налічваецца больш за 50 тысяч сховішчаў, здольных прыняць звыш 85% жыхароў краіны.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.pixabay.com/CC0 Public Domain

У Эстоніі з 1 ліпеня 2026 года кожны новы жылы або грамадскі будынак плошчай больш за 1200 квадратных метраў павінен мець сховішча. Улады разлічваюць, што да 2034 года месцамі ў такіх аб’ектах будзе забяспечана палова насельніцтва краіны. Пра гэта піша BiznesAlert, параўноўваючы эстонскі падыход з польскай сістэмай грамадзянскай абароны.

Эстонія ўзяла за аснову фінскую мадэль, якая дзейнічае з 1954 года. У Фінляндыі налічваецца больш за 50 тысяч сховішчаў, здольных прыняць звыш 85% жыхароў краіны. Стандартнае сховішча класа S1 вытрымлівае ўдарную хвалю ў 100 кПа, герметычнае і мае сістэму фільтрацыі ад хімічных, біялагічных і радыяцыйных пагроз. У мірны час такое памяшканне можа выкарыстоўвацца як паркінг або кладоўка.

Эстонскі парламент ухваліў новыя правілы яшчэ ў верасні 2025 года і нават скараціў першапачатковы тэрмін іх увядзення на два гады, паскорыўшы падрыхтоўку краіны да магчымых крызісаў.

Паводле МУС Эстоніі, гэтыя патрабаванні павялічваюць кошт будаўніцтва прыкладна на 2–3%. Квадратны метр самога сховішча ацэньваецца ў 1600–3200 еўра. Дзяржаўнае агенцтва Riigi Kinnisvara ўжо замовіла за 520 тысяч еўра праекты сховішчаў для амаль 400 будынкаў.

Польшча ідзе іншым шляхам. У 2027 годзе там павінен стартаваць пяцігадовы шматмільярдны праект развіцця інфраструктуры грамадзянскай абароны. Значная ўвага аддаецца месцам часовага ўкрыцця і іншым аб’ектам, якія могуць не мець поўнай герметызацыі і фільтравентыляцыі.

Кіраўнік кампаніі Holdfort Пётр Яраш папярэджвае, што такая мадэль стымулюе мясцовыя ўлады выбіраць больш танныя і вялікія ўкрыцці замест меншых, але герметычных сховішчаў. Паводле яго, менавіта герметызацыя, а не толькі таўшчыня сцен, мае вырашальнае значэнне пры пажары або хімічным заражэнні.

Эксперт лічыць, што змяніць падыход можна без новага закона — дастаткова скарэктаваць тэхнічныя патрабаванні. Пры гэтым польскі аналаг базавага фінскага сховішча S1 сёння можа каштаваць удвая даражэй.

эж

Люксавы бункер, які стварыў польскі архітэктар, атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Германіі ВІДЭА

16.10.2024 11:46
Аўтары праекта Scorpio House таксама выказваюць надзею, што ў далейшым іх канцэпцыя будзе спрыяць развіццю масавай дзейнасці інвестараў па будаўніцтву прыватных бункераў.

Кожны павінен быць падрыхтаваны пражыць, як мінімум, трое сутак без дапамогі дзяржавы - віцэ-кіраўнік польскага МУС

20.03.2025 11:04
Трэба самому паклапаціцца пра мінімум для выжывання: ваду, лекі, ежу, паўэрбанк, нагадвае Веслаў Леснякевіч.

У Польшчы прадаецца постсавецкі ядзерны бункер

04.08.2025 15:32
«Бункер не мае статусу гістарычнага помніка, будынкі могуць быць адаптаваны для любых мэт», кажа ўладальнік нерухомасці, якая прадаецца ў Вяхліцах Любускага ваяводства.