Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дачка былога прэзідэнта Польшчы на Jaguar трапіла ў ДТЗ

21.09.2026 10:40
Пасля сутыкнення жанчына заставалася прытомнай. Медыкі даставілі яе ў бальніцу для абследавання. Яна была цвярозая.
 .  . 2020
Кінга Дуда. Архіўны здымак. 2020 год PAP/Radek Pietruszka

У Польшчы ў аварыю трапіў Jaguar, за рулём якога, паводле СМІ, знаходзілася Кінга Дуда — дачка былога прэзідэнта краіны Анджэя Дуды. Аўтамабіль вылецеў з трасы S7 каля населенага пункта Шэўцэ ў Свентакшысцкім ваяводстве і на хуткасці ўрэзаўся ў ахоўную агароджу. Пра здарэнне паведамляе Fakt са спасылкай на паліцыю і інфармацыю партала Echo Dnia.

Аварыя адбылася ўвечары 20 верасня, каля 21:00. Паліцыя афіцыйна не раскрывае імя кіроўцы, аднак пацвердзіла, што Jaguar кіравала 31-гадовая жанчына. Echo Dnia сцвярджае, што гэта была Кінга Дуда.

Пасля сутыкнення жанчына заставалася прытомнай. Медыкі даставілі яе ў бальніцу для абследавання. Яна была цвярозая. Сур'ёзных траўмаў у яе не выявілі, пагрозы жыццю і здароўю не было. Пасля поўначы жанчына пакінула бальніцу.

Прычыны аварыі пакуль высвятляюцца. Паліцыя звяртае ўвагу, што ў момант здарэння ішоў моцны дождж і дарожныя ўмовы былі складанымі. Пакуль кіроўцу не аштрафавалі: праваахоўнікі чакаюць медыцынскую дакументацыю, каб канчаткова вызначыць, ці кваліфікаваць здарэнне як ДТЗ з пацярпелым.

Кінга Дуда — юрыстка, дачка Анджэя Дуды, які займаў пасаду прэзідэнта Польшчы ў 2015–2025 гадах. Жанчына рэдка з'яўляецца ў публічнай прасторы, таму паведамленне пра начную аварыю хутка прыцягнула ўвагу польскіх СМІ.

эж