Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дэмаграфічны крызіс — гэта не толькі польская праблема. Яна глабальная

22.09.2026 14:35
Эгаізм, пагоня за грашыма, мадэль сям'і «2+1» і адкладванне шлюбу — гэта фактары, якія перашкаджаюць нараджальнасці.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дадзеныя паказваюць, што зніжэнне ўзроўню нараджальнасці ў Польшчы зʼяўляецца часткай глабальнай тэндэнцыі, але ёсць краіны, якім удалося супрацьстаяць ёй, піша «Rzeczpospolita».

Нягледзячы на адсутнасць войнаў ці буйных крызісаў, узровень нараджальнасці рэзка ўпаў.

Газета прыводзіць прыклады з далёкай гісторыі і аналізуе эканамічныя паказчыкі, якія паказваюць, што пасля дасягнення пэўнага ўзроўню багацця далейшае павелічэнне ВУП на душу насельніцтва ўжо не аказвае істотнага ўплыву на нараджальнасць. Карацей кажучы, дабрабыт грамадства, калі яно дасягае пэўнага ўзроўню, не выклікае ў людзей жадання мець больш дзяцей.

Публічная дыскусія ў Польшчы сканцэнтравана на такіх фактарах, як беспрацоўе, дарагое жыллё, нізкая заработная плата, нестабільная праца і абмежаваны цяжкі доступ да інстытуцыйнай дапамогі і аховы здароўя. Аднак у свеце ёсць краіны, дзе ніводная з гэтых праблем не зʼяўляецца праблемай. Данія і Нарвегія, нягледзячы на тое, што яны зʼяўляюцца аднымі з найлепшых для жыцця краін свету, маюць узровень нараджальнасці значна ніжэйшы за ўзровень аднаўлення насельніцтва, каля 1,50. Гэта і так значна лепш, чым у Польшчы (1,07 у 2025 годзе).

Узровень нараджальнасці ў цяперашні час зніжаецца амаль ва ўсім свеце. І толькі некалькі краін устойлівыя да гэтых змен.

Што вызначае, ці мае краіна нізкі ці высокі ўзровень нараджальнасці?

Да дэмаграфічна адсталых краін адносяцца такія краіны, як Украіна, Тайланд, Кітай, Чылі і Паўднёвая Карэя. Найбольш зразумела ў выпадку Украіны, дзе вайна і эканамічны спад зʼяўляюцца прычынай нізкага ўзроўню нараджальнасці. Цікава, аднак, што тры дэмаграфічна адсталыя краіны зʼяўляюцца сапраўднымі эканамічнымі тыграмі — Кітай і Паўднёвая Карэя (лідары Усходняй Азіі) і Чылі (эканамічны лідар Паўднёвай Амерыкі).

«Rzeczpospolita» вылучае дзве асноўныя мадэлі

Культурна-рэлігійная мадэль, прадстаўленая Ізраілем і Казахстанам, асабліва эфектыўная. Абедзве краіны маюць высокі ўзровень рэлігійнасці і значнае сацыяльнае ўхваленне (і нават ціск) на стварэнне вялікіх семʼяў.

Другая мадэль — інстытуцыянальна-культурная мадэль. У Францыі, Даніі і Нарвегіі існуе не толькі культура, якая прымае і паважае вялікія семʼі (хаця і не такая моцная, як у Казахстане ці Ізраілі), але і дзяржава, якая прапануе цэлы шэраг рашэнняў — ад падатковых ільгот, доступу да інстытуцыйнай дапамогі і розных формаў водпускаў і сацыяльнай падтрымкі.

І ёсць яшчэ амерыканская мадэль, якую найбольш складана ахарактарызаваць. Там няма падтрымкі для сямʼі або працяглых водпускаў па доглядзе за дзіцем, а кошт дзіцячых садкоў вельмі высокі. Нізкія цэны на нерухомасць і пранаталісцкая культура (амерыканцы аддаюць перавагу вялікім семʼям) азначаюць, што, хоць дзяржава не задавальняе патрэбы семʼяў, узровень нараджальнасці застаецца нечакана высокім у параўнанні з іншымі заходнімі краінамі.

Такім чынам, высновы відавочныя — культурнае прыняцце, ці нават ціск, зʼяўляецца ключом да поспеху на глебе дэмаграфіі.

яс