Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польшча ў ліку краін, якія моцна асцярагаюцца штучнага інтэлекту

23.09.2026 09:47
59% палякаў лічаць, што пашырэнне штучнага інтэлекту прывядзе да значнай страты працоўных месцаў.
Аўдыё

Польшча ўваходзіць у лік краін, якія найбольш занепакоеныя гэтай рэвалюцыяй, гаворыцца ў публікацыі газеты «Rzeczpospolita».

Апытанне амерыканскага Даследчага цэнтра Pew, на якое спасылаецца «Rzeczpospolita», было праведзена ў першай палове гэтага года сярод групы з больш чым 42 тысячы рэспандэнтаў з 37 краін. Даследаванне было сканцэнтравана на ўплыве штучнага інтэлекту на рынак працы.

59% рэспандэнтаў у Польшчы чакаюць скарачэння колькасці працоўных месцаў супраць глабальнай медыяны ў 46%. Толькі 2% палякаў лічаць, што штучны інтэлект павялічыць занятасць, а 25% не чакаюць зменаў у балансе занятасці.

38% палякаў лічаць, што штучны інтэлект паглыбіць дыспрапорцыю ва ўзроўні жыцця, у той час як толькі 2% чакаюць яе змяншэння. У гэтым плане Польшча з'яўляецца адной з краін, дзе асабліва моцныя асцярогі ў сувязі з пашырэннем штучнага інтэлекту.

На працягу года працэнт палякаў, у якіх штучны інтэлект выклікае занепакоенасць, павялічыўся з 37% да 45%, а колькасць энтузіястаў знізілася з 15% да 10%.

Асабліва хутка змяняецца настрой моладзі: сярод тых, хто ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў, працэнт занепакоеных вырас з 24% да 37%. Пры гэтым 60% гэтай узроставай групы заяўляюць пра шырокія веды аб штучным інтэлекце.

Як падкрэслівае «Rzeczpospolita», Польшча, як еўрапейскі цэнтр паслуг ІТ і аўтсорсінгу, уваходзіць у лік краін асабліва ўразлівых да аўтаматызацыі інтэлектуальнай працы. Даступныя дадзеныя паказваюць, што больш высокія веды аб штучным інтэлекце уплываюць на змяншэнне занепакоенасці яго развіццём.