Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Войска Польскае ўпершыню за 33 гады ўводзіць новы палявы мундзір

05.10.2026 11:11
Новы мундзір павінен замяніць форму, якая выкарыстоўваецца яшчэ з пачатку 1990-х гадоў. 
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Vilius Kukanauskas/pixabay.com/CC0 Public Domain

Узброеныя сілы Польшчы рыхтуюць найбуйнейшае за апошнія дзесяцігоддзі візуальнае і тэхналагічнае абнаўленне формы. Намеснік прэм’ер-міністра і міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў пра прэзентацыю цалкам новага палявога мундзіра і інавацыйнага камуфляжнага малюнка, паведамляе forsal.pl.

Прэзентацыя адбудзецца ў Цеханаве з удзелам кіраўніцтва Міністэрства нацыянальнай абароны і каманднага складу польскай арміі. Цяперашні палявы мундзір выкарыстоўваецца ўжо 33 гады.

— 33 гады прайшло з моманту ўвядзення ў Войску Польскім цяперашняга ўзору палявога мундзіра. Заўтра ў Цеханаве мы прадставім новы ўзор і новы тып камуфляжнага малюнка. Самы час для змен! Заўтра прэм’ера і поўная прэзентацыя, — напісаў Касіняк-Камыш.

Новы мундзір павінен замяніць форму, якая выкарыстоўваецца яшчэ з пачатку 1990-х гадоў. Яго з’яўленне стане адной з найбольш прыкметных зменаў у знешнім выглядзе польскіх вайскоўцаў за апошнія дзесяцігоддзі.

эж