Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Былая паліцэйская пра напады ў школе: бацькі павінны размаўляць з дзецьмі, але нельга пашыраць паніку

09.10.2026 13:43
Праваахоўныя органы павінны больш увагі надаваць маніторынгу інтэрнэту.
    ,   .
Дзяржаўныя службы ў населеным пункце, дзе адбылася трагедыя.Foto: PAP/Marcin Obara

Усе сродкі масавай інфармацыі шмат увагі прысвячаюць трагічным здарэнням, якія мелі месца на працягу апошніх дзён у Польшчы, калі падлеткі нападалі з нажом на сваіх калег або іншых асоб. У школе непадалёк ад Вышкава 15-гадовы вучань забіў супрацоўніцу школы, у іншай школе 19-гадовы падлетак параніў дзевяць чалавек.

Бацькі, настаўнікі і псіхолагі павінны больш увагі звяртаць на паводзіны дзяцей і неадкладна рэагаваць на трывожныя сігналы. Пра гэта заявіла ў інтэрв’ю парталу Onet юрыстка і былая паліцэйская з больш чым 20-гадовым стажам Катажына Ожэл (Katarzyna Orzeł), каментуючы серыю нападаў.

Паводле эксперткі, нельга выключаць, што здарэнні могуць быць звязаныя паміж сабой або з новым інтэрнэт-чэленджам. Паліцыя правярае такую версію, аднак пакуль няма пацвярджэння, што падобны выклік сапраўды існаваў.

Катажына Ожэл лічыць, што праваахоўныя органы павінны больш увагі надаваць маніторынгу інтэрнэту, у тым ліку закрытых сеткавых прастораў. Пры гэтым расследаванні такіх спраў патрабуюць часу, бо следчыя павінны праверыць розныя версіі і знайсці электронныя сляды.

Асаблівую ролю экспертка адводзіць бацькам. Яны павінны часцей размаўляць з дзецьмі і даць ім зразумець, што можна без страху расказаць пра ўсё, што іх непакоіць. Сярод трывожных сігналаў — нездаровая цікавасць да зброі, прагляд відэа з гвалтам, пагрозы нападу або размовы пра намер зрабіць нешта небяспечнае. Прычынай агрэсіі можа быць і жаданне адпомсціць за ранейшыя крыўды.

Важна таксама, каб вучні не баяліся паведамляць пра падазроныя паводзіны аднагодкаў, а настаўнікі і школьныя псіхолагі своечасова ўмешваліся.

Пасля нападаў у школах прэм’ер-міністр Дональд Туск прапанаваў, каб паліцыя наведвала навучальныя ўстановы прынамсі раз на дзень. Аднак, на думку былой паліцэйскай, адных патрулёў недастаткова — галоўнае ўзмацняць прафілактыку.

Катажына Ожэл таксама заклікала не паддавацца паніцы. Бацькам варта спакойна абмяркоўваць з дзецьмі тое, што адбылося, а школам — вучыць, як дзейнічаць у выпадку небяспекі: уцячы, знайсці сховішча і паведаміць пра здарэнне адпаведным службам.

нг

Другі дзень запар у Польшчы адбываюцца ўзброеныя напады ў школах. Загінула 37-гадовая жанчына

08.10.2026 13:34
У польскіх школах за два дні адбылося два ўзброеныя напады, яшчэ адзін быў прадухілены. 

Некаторыя школы ў Польшчы адмяняюць сёння заняткі

09.10.2026 08:28
Гэта рэакцыя на напады ў школах у Мазавецкім ваяводстве 7-8-га кастрычніка. Паліцыя заклікае да спакою і не паддавацца паніцы.

Паліцыя затрымала 10 чалавек за пагрозы ў Інтэрнэце

09.10.2026 15:21
Польская паліцыя правяла шырокую праверку сеціўных форумаў і затрымала дзесяць чалавек. Большасці з іх выставяць абвінавачванні ў злачынных пагрозах.