Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта адзначае сваё 70-годдзе

19.10.2026 16:18
Гэта важная дата для беларускай навуковай супольнасці, бо кафедра — гэта месца, дзе беларусістыка жыве і свабодна развіваецца, казалі ўдзельнікі ўрачыстасці.
Аўдыё
  • 70 год кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту
     70-
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту адзначае 70-годдзе заставанняPolskie Radio dla Zagranicy/J.Śmiałowska

19 і 20 кастрычніка 2026 г. кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту адзначае сваё 70-годдзе. З гэтай нагоды кафедра ладзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя повязі». Святкаванне юбілею пачалося з урачыстай цырымоніі ў калоннай зале Факультэту гісторыі на галоўным кампусе Варшаўскага ўніверсітэту. Прысутныя — навукоўцы, даследчыкі з розных краін свету, зазначалі, што 70 год — вельмі сімвалічная дата, падкрэслівалі дасягненні кафедры і выказвалі пажаданні.

Прарэктар Варшаўскага ўніверсітэту прафесар Шамбар Гручы падкрэсліў устойлівасць беларусістыкі ў Варшаве.

— 70 год у сценах універсітэту, калісьці сказалі б пенсійны ўзрост, сёння акадэмічнае жыццё мае іншы рытм, але дакладна не канчаецца на гэтым. 70 год кафедры беларусістыкі — гэта доўгі час узлётаў ды падзенняў, але кафедра заўсёды спраўлялася.

Дэкан Факультэту прыкладной лінгвістыкі прафесар Агнешка Андрыховіч-Траяноўска згадала, што сярод выпускнікоў шмат вядомых навукоўцаў.

— 70 год — гэта час, калі ў інстытуцыйным жыцці сённяшняй кафедры адбылося вельмі шмат важных падзей, кафедра падрыхтавала кадры, якія ўвайшлі ў пантэон беларусістаў не толькі ў Польшчы, але сусветнага ўзроўню.

Былая старшыня кафедры прафесар Ніна Баршчэўская нагадала, што адной з важных падзей было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі ў 1990-м годзе.

— Для кафедры — гэта вельмі важная дата — 70 год існавання. Навучанне за гэты час не раз мянялася, у залежнасці ад падзей, вельмі важнай падзеяй было абвешчэнне незалежнасці Беларусі. Тады шмат палякаў прыйшло вучыцца, якія спадзяваліся, што будуць развіваць сувязі паміж Польшчай і Беларуссю.

Першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі прафесар Эльжбета Смулкова выказала спадзяванне, што ў будучыні кафедра таксама будзе адыгрываць важную ролю і дачакаецца дэмакратыі ў Беларусі.

— Значэнне існавання кафедры вельмі сур’ёзнае. У Польшчы надта мала людзей ведаюць фактычнага пра беларускі народ і культуру, навуку, якія маюць свае дасягненні. Тое, што столькі гадоў існуе калектыў людзей, якія гэтай праблематыкай займаюцца мае сваё значэнне. Думаю, што гэтае значэнне будзе нарастаць, асабліва ў будучыні, калі Беларусь дасягне дэмакратычнага ладу.

Пра тое, што важна для беларускай меншасці ў Польшчы і чаго б не было без кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту, распавёў дырэктар Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку Яўген Вапа.

— Гэта сотні настаўнікаў беларускай мовы, якія вучылі нас матчынай мове, якія былі лідарамі ў нашых грамадах, арганізоўвалі культурнае жыццё беларускай меншасці ў Польшчы.

Куратар Скарынаўскай бібліятэкі і Беларускага музею ў Лондане Караліна Мацкевіч распавяла пра тое, што 70 годзе кафедры супала з ўсталяваннем афіцыйнай супрaцы паміж Скарынаўскай бібліятэкай ды кафедрай беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэту.

Для беларускай навуковай супольнасці ва ўсім свеце кафедра — гэта месца дзе беларусістыка жыве і развіваецца свабодна, а яе вынікі даступныя міжнароднаму чытачу. Мы ўдзячныя кіраўніцтву ўніверсітэту і кафедры за магчымасць далучыцца да святкавання 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаве. Гэтая нагода асабліва радасная для нас яшчэ таму, што юбілей супадае з пачаткам афіцыйнага супрацоўніцтва паміж нашымі ўстановамі.

Прысутны даследчыкі, сярод якіх дыялектолаг Міраслаў Янковяк ды сацыялінгвіст Уладзіслаў Гарбацкі, зазначылі, што кафедра мае што святкаваць.

— Гэта самая старая адзінка такога тыпу па-за межамі Беларусі, якая мае такую доўгую традыцыю.

— Гэта падарунак для ўсіх беларусістаў, раскіданых па свеце.

Ад’юнкт Варшаўскага ўніверсітэту Вольга Трацяк выказала спадзяванне на далейшыя гады працы кафедры, тым больш, што назіраецца зацікаўленасць кафедрай сярод студэнтаў.

— Яшчэ 70 год будзе працаваць, веру ў гэта. Сёлетні набор прайшоў цудоўна, мы набралі студэнтаў больш чым ліміты, якія ўвёў універсітэт. Нам быць далей, працаваць і развівацца, як у дыдактыцы, так і навуцы.

Сёлета на навучанне на дысцыпліну «лінгвістыка» падалі заяўкі 67 кандыдатаў, з якіх былі прынятыя 22. З 22 прынятых кандыдатаў пяць — гэта людзі, якія жадаюць напісаць доктарскія дысертацыі ў галіне беларускага мовазнаўства.

Юры Ліхтаровіч