Інгрэдыенты
1,5 кг яблыкаў
2 шт. інжыру
2 сталовыя лыжкі журавіны
2 сталовыя лыжкі рому
1/2 чайнай лыжкі карыцы
цукар
Пясочнае цеста
90 г сметанковага масла
125 г мукі
1 яйка
80 г цукровай пудры альбо цукру
дробка солі
Прыгатаванне
Журавіны пакладзіце ў невялікую міску, заліце ромам, перамяшайце і пакіньце, каб ягады размоклі.
Для прыгатавання пясочнага цеста перамяшайце сметанковае масла, муку, цукар і соль, каб атрымалася крошка.
Разагрэйце духоўку да 180 °C. Глыбокую форму вышмаруйце сметанковым маслам. Яблыкі ачысціце, нарэжце на дробныя кубікі, а затым падсмажце на сметанковым масле. Дадайце на патэльню журавіны, карыцу і цукар.
Перакладзіце ў форму для запякання, наверх яблыкаў — тонкія лустачкі інжыру, а затым усё засыпце пясочнай крошкай. Пастаўце форму ў разагрэтую духоўку і выпякайце прыкладна 35 хвілін, пакуль цеста не падрумяніцца.
Дэсерт можна падаваць са смятанай або са сметанковым марожаным.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл