Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

«Вяртанне імёнаў»: у Варшаве ўшанавалі памяць ахвяр савецкага тэрору

30.10.2026 15:45
Удзельнікі жалобнай акцыі зачытвалі імёны палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў, яўрэяў, рускіх і прадстаўнікоў іншых народаў, забітых савецкай уладай. Імёны ахвяр чыталі на іх родных мовах.
Аўдыё
  • У Варшаве вярталі імёны ахвярам палітычных рэпрэсій
  , , 29   2026 .
Акцыя «Вяртанне імёнаў», Варшава, 29 кастрычніка 2026 г. Беларуская служба Польскага радыё

29 кастрычніка ў Варшаве адбылася акцыя «Вяртанне імёнаў» — штогадовая міжнародная ініцыятыва па ўшанаванні ахвяр савецкага дзяржаўнага тэрору. У скверы ксяндза Яна Твардоўскага ўдзельнікі зачытвалі імёны палякаў, беларусаў, украінцаў, літоўцаў, яўрэяў, рускіх і прадстаўнікоў іншых народаў, забітых савецкай уладай. Імёны ахвяр чыталі на іх родных мовах.

Акцыя ўзнікла ў 2007 годзе ў Маскве, каля Салавецкага каменя, па ініцыятыве Праваабарончага таварыства «Мемарыял». З таго часу 29 кастрычніка людзі ў розных гарадах свету збіраюцца, каб уголас прачытаць імёны рэпрэсаваных і расстраляных.

Маштаб сталінскага тэрору ўражвае: паводле архіўнай статыстыкі, толькі ў 1937–1938 гг. падчас Вялікага тэрору ў СССР па палітычных матывах былі расстраляныя каля 700 тыс. чалавекі, але масавыя расстрэлы, дэпартацыі народаў і штучныя голады былі неад'емнай часткай савецкай дзяржаўнай палітыкі аж да сярэдзіны 1950-ых гадоў.

Варшаўскую акцыю арганізавала асацыяцыя Memoriał Polska пры ўдзеле Дома сустрэч з гісторыяй (DSH). Акцыя «Вяртанне імёнаў» таксама прайшло ў Кракаве, Уроцлаве ды іншых польскіх гарадах. Памяць пра злачынствы мінулага — гэта таксама салідарнасць з тымі, чые правы парушаюцца сёння. Таму на жалобнай акцыі чыталі імёны ахвяр рэжымаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а таксама ахвяр варварскага нападу РФ на Украіну.

У далучаным файле — рэпартаж з варшаўскай акцыі «Вяртанне імёнаў». Запрашаем паслухаць!

эж

 

 

Гісторык: Невядомы лёс 3870 чалавек з г.зв. беларускага Катынскага спісу

19.05.2022 16:05
Сайт Katynpromemoria.pl дае магчымасць даведацца праўду пра Катынскае злачынства 1940 г.

Мастацтвазнавец Валеры Буйвал: Артыкул «Курапаты – дарога смерці» стаў каталізатарам нацыянальнага адраджэння ў Беларусі

02.06.2023 14:42
35 год таму, дзякуючы артыкулу, шырокім колам насельніцтва Беларусі ўпершыню стала вядома аб забойстве дзясяткаў тысяч чалавек супрацоўнікамі НКУС ва ўрочышчы Курапаты.

Валерыя Чарнаморцава: Тыя, хто застаўся ў Беларусі і працягваюць дбаць пра яе, для мяне — героі

28.07.2025 14:49
Яе кідалі на Акрэсціна, трымалі ў адстоўніку, судзілі. Цяпер Валерыя Чарнаморцава працягвае дбаць пра памяць і верыць: «Век так не будзе».

Беларусы Уроцлава: Пакуль мы памятаем, ніводная куля не перакрэсліць наш народ

30.10.2025 06:40
Гэта дзень памяці прадстаўнікоў беларускай культуры, расстраляных сталінскімі карнікамі ў Мінску 1937-га года. У гэты дзень ва ўсім свеце беларусы ладзяць вечарыны памяці.