Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ці санкцыянуе Польшча гандаль помнікамі? Невялікая змена ў закон выклікала вялікія асцярогі

26.11.2026 14:30
Ці Міністэрства культуры паддалося лабістам з металадэтэктарамі, ці проста не разумее патэнцыйнай рызыкі?
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Ben Kerckx/pixabay.com/CC0 Public Domain

Папраўка ў Закон аб ахове і доглядзе за помнікамі, якая ўступіць у сілу на пачатку 2027 года, супярэчыць польскай Канстытуцыі і пашкодзіць іміджу Польшчы, папярэджвае «Gazeta Wyborcza».

Паводле выдання, змены значна палягчаюць умовы аматарскіх і, у значнай ступені, драпежніцкіх пошукаў скарбаў з выкарыстаннем металадэтэктараў. Яны таксама абавязваюць міністра культуры і нацыянальнай спадчыны шчодра плаціць за помнікі, атрыманыя такім прымітыўным спосабам.

Гэтае змяненне будзе мець сур'ёзнае значэнне для іміджу Польшчы за мяжой, бо ўяўляе сабой відавочнае парушэнне ратыфікаваных Польшчай абавязацельстваў паводле Еўрапейскай канвенцыі аб ахове археалагічнай спадчыны з 1992 года і Парыжскай канвенцыі з 1970 года аб прадухіленні незаконнай перавозкі і перадачы права ўласнасці на культурныя каштоўнасці.

Яна таксама супярэчыць Рэкамендацыі № 921 Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы з 1981 года, якая тычылася «пагрозы для археалагічнай спадчыны, якую ўяўляе рост гандлю металадэтэктарамі ў Еўропе і іх шырокае, некантраляванае выкарыстанне».

Змены могуць прывесці таксама да парушэння артыкула 5 Канстытуцыі Польшчы, які абавязвае дзяржаву «ахоўваць нацыянальную спадчыну», б’е трывогу газета.
Што выклікае сумневы выдання і часткі навуковага асяроддзя ў Польшчы?

Згаданая папраўка дае асобам, якія займаюцца пошукам скарбаў, значна прасцейшы доступ да схаваных пад зямлёй помнікаў, чым прафесійным даследчыкам. У адрозненне ад сертыфікаваных археолагаў, аматарам не трэба будзе падаваць ніякіх дакументаў або чакаць адпаведнага рашэння абласнога кансерватара. Усё, што ім трэба будзе зрабіць, гэта падаць анлайн-заяўку з дапамогай «мабільнага прыкладання», якое дарэчы яшчэ не існуе, і, верагодна, яшчэ доўга існаваць не будзе.

Акрамя таго, за найбольш каштоўныя, знойдзеныя ў выніку аматарскіх пошукаў артэфакты, дзяржаўная казна — законны ўладальнік усіх схаваных пад зямлёй помнікаў — будзе плаціць да сарака разоў больш за сярэдні заробак, то бок у прынцыпе будзе ўзнагароджваць тых, хто «бесцырымонна рабуе яе актывы».

На думку газеты, гэта таксама стварае небяспеку ўзнікнення прыбытковага бізнесу для многіх меркаваных археолагаў-аматараў, які будзе праходзіць пад эгідай закона.

аз

Ці выкліча змяненне правілаў адносна дазволаў на пошук скарбаў «залатую ліхаманку» ў Польшчы?

15.10.2026 14:30
Каментатары звяртаюць увагу на шматлікія сумневы, якія выклікаюць папраўкі ў Закон аб ахове помнікаў.