Прэм’ер-міністр сустракаецца з Радай сям’і, каб абмеркаваць пытанне аховы непаўналетніх ад парнаграфіі – піша Rzeczpospolita. Пасля сустрэчы плануецца правесці прэс-канферэнцыю, на якой Матэвуш Маравецкі прадставіць праграму барацьбы з доступам дзяцей да сайтаў для дарослых.
Паводле дакладу, падрыхтаванага на падставе дадзеных Інстытуту інтэграванай прафілактыкі і Фундацыі «Мы даём дзецям сілу», вялікая частка дзяцей мае доступ да парнаграфіі. Ва ўзроставай катэгорыі 14-16 гадоў амаль 60% хлопцаў і 20% дзяўчынак мае кантакт з парнаграфіяй. Вядома, што хлопцы, якія глядзелі фільмы ці карцінкі такога зместу, маюць тэндэнцыю заўчасна пачынаць палавыя зносіны. Калі дзеці маюць кантакт з парнаграфіяй перад 12 годам жыцця, яны часцей маюць пазней праблемы ў сямейным жыцці.
Зыходным пунктам у перамовах будзе ідэя блакаваць інтэрнэт-сайты са зместам для дарослых. Гэта значыць, пастаўшчык такіх сайтаў павінен будзе мець абавязак эфектыўна праверыць узрост асобы, якая намерана старонкай скарыстацца. Калі такіх механізмаў не будзе, сайт можна будзе заблакаваць. «Неабходна парваць з фікцыяй, што трэба толькі націснуць інфармацыю, што карыстальніку споўнілася 15 гадоў. Кожнае дзіця гэта можа зрабіць», – адзначае Ізабэля Карска з асацыяцыі «Твая справа».
На думку экспертаў, блакада сайтаў для дарослых хутчэй не будзе эфектыўнай аховай дзяцей ад парнаграфіі. Важна, каб бацькі перш за ўсё блакавалі доступ сваіх дзяцей да такіх старонак і цікавіліся тым, што робяць іх нашчадкі ў інтэрнэце ў свабодным часе.
Яанна Цьвек/нг