Гераін, амфетамін, MDMA (экстазі), метамфетамін – такія наркотыкі вырабляюцца ў Польшчы. Краіна з’яўляецца істотным гульцом на еўрапейскім рынку наркатычных рэчываў. Як вытворца кампанентаў для наркотыкаў, так і важны транзітны рынак – піша Dziennik Gazeta Prawna.
На думку спецыялістаў, у Польшчы вырабляецца больш за ўсё амфетаміну, але пра краіну згадваюць таксама пры нагодзе тэмы гандлю гераінам. Галоўныя вытворцы гэтага наркотыку – Пакістан і Афганістан, але яны карыстаюцца кампанентамі, якія пастаўляюцца з Еўрасаюзу, у тым ліку з Польшчы. Гаворка ідзе перш за ўсё пра воцатны ангідрыд.
Праз Польшчу вядзе таксама транзітны шлях гандляроў наркотыкамі. Так адбываецца з-за зручнага геаграфічнага палажэння Польшчы, дзякуючы чаму ідзе перакідка наркатычных рэчываў як на Захад, так і на Ўсход, – адзначае Міхал Кідава з Нацыянальнага офісу па пытаннях супрацьдзеяння наркаманіі.
Польшча ўдзельнічае таксама ў вытворчасці сінтэтычных наркотыкаў. Праўда, галоўным вытворцам з’яляюцца Бельгія і Галандыя, але лакальныя злачынцы пачалі апошнім часам больш актыўна супрацоўнічаць не толькі з польскімі зламыснікамі, але таксама легальнымі кампаніямі ў Польшчы, якія могуць пастаўляць хімікаліі.
Па словах Міхала Кідавы, у Польшчы вырабляецца таксама шмат псеўдаэфедрыну, які патрэбны для вытворчасці метамфетаміну. Эксперт адзначае пры гэтым, што ў краіне не зафіксаваны рост спажывання наркотыкаў.
Клара Клінгер, Патрыцыя Отта/нг