«Дзяўчаты з Дубаю» гэта загаловак польскага фільму ў рэжысуры Марыі Садоўскай, які будзе расказваць пра польскіх эскортніц. З рэжысёркай гутарыць Агата Янкоўская з тыднёвіка «Wprost».
- Гэта гісторыя адной дзяўчыны, якая насамрэч ёсць сукупнасцю аповедаў некалькіх дзяўчат – польскіх эскортніц у Дубаю, – кажа Садоўская.
Галоўная гераіня паходзіць з невялікага мястэчка, яна спачатку вельмі няўпэўненая і запалоханая. Аднак ў выніку рознага супадзення падзей, дзеўка бярэ ў свае рукі бізнес, звязаны з наёмам полек ў эскорт паслугі. Стварае маральна сумнеўную фірму, якая вельмі добра зарабляе. Яе кліенты - арабскія шэйхі, зоркі спорту, людзі са свету палітыкі і буйнога бізнесу.
Як цяпер жывуць «Дзяўчаты з Дубаю»?
-Вялікая частка з іх жыве ў цені, а некаторыя сталі шырокавядомымі асобамі. Яны хваляцца сваім багаццем і поспехам. Адна стала нават жонкай мільярдэра і жыве ў Нʼю-Ёрку – як pretty women. Аднак бальшыні дзяўчат не пашанцавала. Да сёння шматлікія з іх займаюцца прастытуцыяй, хаця спачатку гэтая праца здавалася ім нявіннай і займальнай забавай. Паводле мяне, найгоршым быў маральны самасуд, які ў Польшчы над гэтымі дзяўчатамі ўчынілі журналісты і грамадская думка.
Рэжысёрка Марыя Садоўская адзначае, што хаця свет ідзе наперад, то падыход да жанчыны вельмі часта застаецца на ўзроўні мінулых вякоў – мужчыне ўсё дазваляецца, а жанчына павінна быць яму паслухмянай і прыгожай.
яс