Беларуская Служба

«Пілсудскі быў дыктатарам, але Польшчу імкнуўся зрабіць моцнай»

10.02.2020 17:32
У 1930-я гады пад выглядам навукоўцаў і студэнтаў на Палессе засылаліся нямецкія агенты, якія распрацоўвалі польска-савецкае памежжа. 
Аўдыё
  • Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў пачаў працу над кнігай «На мяжы цывілізацый»
Калекцыя кніг і артэфактаў Ігара Мельнікава фота: прыватны архіў гісторыка

Вядомы беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў пачаў працу над кнігай «На мяжы цывілізацый». Багата ілюстраваная і аформленая здымкамі кніга прысвечаная даваеннай савецка-польскай мяжы. У кнізе будзе паказаны лёс як ваеннаслужачых, так і звычайных беларусаў, якія жылі па абодвух баках граніцы.

Падчас размовы Польскага радыё з гісторыкам закраналіся таксама іншыя тэмы – не толькі мяжы. Так, Мельнікаў лічыць, што «Пілсудскі быў дыктатарам, але Польшчу імкнуўся зрабіць моцнай».

Рыхтуючыся да напісання кнігі, гісторык шмат часу правёў у польскіх архівах, у якіх адкрыў шмат цікавых рэчаў. У прыватнасці, яму ўдалося адшукаць наступную інфармацыю: у сярэдзіне 1930-х гадоў нямецкая разведка пачала вывучаць беларускае Палессе, якое тады ўваходзіла ў склад Польшчы. Пад выглядам навукоўцаў і студэнтаў засылаліся агенты, якія распрацоўвалі польска-савецкае памежжа. На Палессі немцы нібыта збіралі гістарычную і прыродную інфармацыю. Нямецкіх шпіёнаў вылоўлівала разведка польскага Корпусу аховы памежжа. Ужо тады немцы рыхтаваліся да вайны, гаворыць гісторык.

З Ігарам Мельнікавым размаўляе Валеры Саўко.

падрабязнасці – слухайце аўдыёфайл