Беларуская Служба

15 лютага 1951 году Польшча і СССР дамовіліся пра абмен тэрыторыяў

15.02.2020 11:11
Аўдыё
  • 15 лютага 1951 году Польшча і СССР падпісалі дагавор пра абмен тэрыторыяў
,          1951 :    ,    ,  -
Раёны, якія падпадалі пад дзеянне пагаднення пра абмен тэрыторыямі ў 1951 года: чырвоным колерам пазначана тэрыторыя, што адышла да СССР, зялёным - да Польшчы https://commons.wikimedia.org/by Piotrus - , CC BY-SA 3.0,

15 лютага 1951 году ў Маскве быў падпісаны дагавор паміж СССР і ПНР пра абмен часткамі дзяржаўнай тэрыторыі. «Перадзел» завяршыўся ў лістападзе 1951 году.

Гэты абмен тэрыторыямі стаў адным з самых буйных у пасляваеннай гісторыі Польшчы, а таксама ў гісторыі змены межаў у Еўропе і СССР.

Краіны абмяняліся тэрыторыямі ў памерах 480 кв. кіламетраў. Дагавор абапіраўся на прынцып «кіламетр за кіламетр».

Да СССР адыходзілі тэрыторыі Люблінскага ваяводства, а да Польшчы - Драгабычаўскай вобласці. Згодна з дамовай, бакі пакідалі на гэтых тэрыторыях усё абсталяванне і нерухомаю маёмасць без кампенсацыі, бакі маглі вывозіць толькі рухомую маёмасць.

Ініцыятарам абмену быў Савецкі Саюз

Сталін жадаў атрымаць доступ да Львоўска-Валынскага вугальнага басейну. Хаця, афіцыйна паўсюль казалася пра тое, што з гэтай прапановай выступіла кіраўніцтва Польшчы. Але, як сведчаць гісторыкі, польскія палітыкі крытычна ацэньвалі гэты абмен, разумеючы, што ён не роўны з пункту гледжання рэсурсаў і якасці глебы.

Савецкія геадэзісты наўмысна павялічвалі вартасць уласнай тэрыторыі

Даказвалі палякам, што на іх размяшчаюцца вялікія запасы нафты. Аднак гэта не пацвердзілася. Безумоўна, СССР атрымаў больш эканамічных выгадаў, улічваючы што інфраструктура і ўзровень жыцця на польскіх землях быў значна вышэйшы.

Пасля, таго як польскія тэрыторыі ўвайшлі ў склад СССР, там было пабудавана некалькі шахтаў, на якіх дабывалі каля 15 мільёнаў тон вугалю. Больш таго, да СССР адышоў вельмі важны транспартны вузел Рава Руска – Сокал.

Што зрабілі з насельніцтвам абменнай тэрыторыі

Што датычыла насельніцтва, то пытанне пра яе перасяленне павінна было вырашыцца на працягу 6 месяцаў. Агульна высяленню і перасяленню падлягала каля 30 тыс. чалавек.

Канешне, польскі бок быў вымушаны пагадзіцца  на гэты абмен, больш таго, Масква настойвала на правядзенні новага тэрытарыяльнага абмену ў 1952 годзе, але яго не ўдалося рэалізаваць па прычыне смерці Сталіна.

Павал Усаў