Беларуская Служба

Знаёмства з польскай кухняй: пончыкі з ружай (РЭЦЭПТ)

18.02.2020 19:37
У Польшчы 20 лютага - Тлусты чацвер: у гэты дзень кожны жыхар краіны, паводле традыцыі, павінен з'есці прынамсі адзін пончык. 
Аўдыё
  • У Польшчы 20 лютага - Тлусты чацвер: у гэты дзень кожны жыхар краіны, паводле традыцыі, павінен з'есці прынамсі адзін пончык
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay.com

100 г масла

1 кг мукі

100 г дражджэй

6 жаўткоў

500 мл малака

1 яйка

120 г цукру

10 г ванільнага цукру

сок лімона

1 чарка спірту

400 г джэму з ружы

1,5 кг тлушчу

100 г пудры цукровай

лімонная цэдра

Масла растапіць і астудзіць.

Раскрышыць дрожджы, дадаць 1 сталовую лыжку цукру, 200 г мукі і зрабіць рошчыну. Прыкрыць і паставіць у цёплае месца, каб падрасла.

Жаўткі і адно яйка расцерці з цукрам

Прасеяную муку змяшаць з рошчынай і яйкамі, дадаць спірт, лімонны сок і цэдру, пасаліць і старанна вымесіць. Порцыямі дадаць астуджанае масла і яшчэ раз вымесіць.
Накрыць і паставіць у цёплае месца, каб падрасло (10-15 хв.)

Раскатаць цеста ў пласт таўшчынёй каля 2 см. Выразаць круглыя загатоўкі дыяметрам каля 4 см. Пакінуць іх у цяпле.

На пончыкі пакласці джэм, зашчапіць краі і сфармаваць шары. Пакінуць, каб падраслі.
Пончыкі смажыць у гарачым свіным тлушчы з абодвух бакоў, пазней дастаць і абсушыць.
Гатовыя пончыкі пасыпаць цукровай пудрай.

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць пончыкі, раскажа пастаянны госць студыі Кацярына Адамская. З ёй размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл