Беларуская Служба

Аптымізм партнёра па жыцці дапамагае нам абараніцца ад дэмэнцыі

21.02.2020 09:29
Некаторыя даследаванні паказваюць, што аптымізм можна перадаваць у генах, але ёсць і вынікі, якія паказваюць, што аптымізму можна навучыцца.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjne shutterstock.com/ Proxima Studio

Аптымізм можа стаць фактарам, які зніжае рызыку дэмэнцыі на старасць, – аб гэтым гаворыцца ў даследаванні, апублікаваным у навуковым часопісе Journal of Personality.

Амерыканскія даследчыкі Мічыганскага дзяржаўнага універсітэта на працягу васьмі гадоў збіралі дадзеныя пра 4,5 тысяч пар у сталым узросце.

Аналіз паказаў сувязь паміж працягласцю жыцця і аптымізмам і зніжэннем верагоднасці развіцця дэмэнцыі ці хваробы Альцгеймера.

Гэтыя вынікі сведчаць аб тым, што людзі, якія жывуць з аптымістам, часцей падтрымліваюць нармальную масу цела і фізічна больш актыўныя. Аптымісты служаць добрым прыкладам для сваіх партнёраў і матывуюць станоўчыя змены ў паводзінах. Калі партнёр настроены аптымістычна, яго погляд на свет падзяляе і другая палова, што спрыяе лепшаму жыццю і паляпшэнню псіхічнага стану«, – адзначае доктар Уільям Хопік, суаўтар даследавання.

«Некаторыя даследаванні паказваюць, што аптымізм можна перадаваць у генах, але ёсць і вынікі, якія паказваюць, што аптымізму можна навучыцца», падводзіць доктар Хопік.

Паводле PAP/яс