Беларуская Служба

Замежны доктар з дыпломам краіны звонку ЕС атрымае ў Польшчы права працаваць па прафесіі

26.02.2020 15:20
Адпаведнае рашэнне прынялі дэпутаты польскага парламенту.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/S_L

Замежны доктар з дыпломам краіны, якая не ўваходзіць у склад Еўрапейскага саюзу, атрымае ў Польшчы права працаваць па прафесіі – паведамляе Rzeczpospolita. Адпаведнае рашэнне прынялі дэпутаты польскага парламенту. Вышэйшая палата лекараў (Naczelna Izba Lekarska) імкнулася ўвесці папраўку ў дакумент, каб спецыяліст з іншай краіны, чым еўрасаюзная, мог працаваць у польскім шпіталі яшчэ перад настрыфікацыяй дыплому толькі ў тым выпадку, калі ён мае падобную да польскай адукацыю. Гэта значыць, мінімум пяць гадоў вучобы ў медычнай ВНУ і спецыялізацыя, якая працягваецца як мінімум палову перыяду, які займае спецыялізацыя ў Польшчы. Дэпутаты папраўку адхілілі.

Маладыя лекары баяцца, што ў краіну ў выніку прыняцця дакументу змогуць прыязджаць на працу дактары, у якіх не будзе адпаведнай кваліфікацыі. Меркаваннем віцэ-старшыні палаты лекараў, у некаторых дзяржавах тэрмін «спецыяліст» мае крыху іншае значэнне, чым у Польшчы.

Каментатар выдання Томаш Петрыга піша, што польскай службе аховы здароўя патрэбныя лекары з-за мяжы, перш за ўсё гаворка ідзе пра дактароў з-за ўсходняй мяжы – між іншым Украіны. Польскія лекары, зразумела, пабойваюцца замежнай канкурэнцыі. Сітуацыю можна параўнаць з дылемай, датычнай юрыспрудэнцыі. Два дзясяткі гадоў таму, калі ўлады прапанавалі ўвесь прынцып свабоднага рынку ў дадзенай галіне, праўнікі таксама казалі, што гэта пагоршыць якасць паслуг. Іх боязі сябе не апраўдалі. Канешне, медыцына – значна больш адказная галіна, таму тут трэба прымаць рашэнні асцярожна, але на самой справе ўлады не маюць выйсця – рынку медычных паслуг пазарэз патрэбныя спецыялісты звонку, паколькі сваіх не хапае, бо польскія лекары масава з’язджаюць працаваць за мяжу.

нг