Беларуская Служба

Вялікапостная акцыя «Пакецік рысу для Кеніі» паспяхова ладзіца дзявяты год

01.03.2020 08:09
Вялікапостную акцыю «Пакецік рысу для Кеніі» прыдумалі восем гадоў таму студэнты з Познані. Яны вырашылі падтрымаць манахаў францысканцаў, якія працуюць у Кеніі і Эквадоры. 
Аўдыё
Плакат акцыіhttps://pomagam.pl/woreczekryzu2020

Вялікапостную акцыю «Пакецік рысу для Кеніі» прыдумалі восем гадоў таму студэнты з Познані. Яны вырашылі падтрымаць манахаў францысканцаў, якія працуюць у Кеніі і Эквадоры. Манахі вядуць там дзіцячыя дамы, садкі і дамы апекі для найбяднейшых. Узамен за 100-грамовы пакецік рысу ўсе жадаючыя могуць скласці добраахвотныя ахвяраванні.

- У 2010 годзе адзін з францысканцаў айцец Матэвуш Свентаслаўскі напісаў рэп-песню, якая папулярызавала цэлую акцыю «Пакецік рысу». У роліку мы бачылі дзяцей з Кеніі і Эквадору, а таксама айцоў, якія з імі працуюць кожны дзень. Назва праекту «Пакецік рысу» з’яўляецца сімвалам, які павінен паказаць, што 100 грам рысу для многіх дзяцей у Афрыцы можа быць адзінай ежай на працягу цэлага дня.

Брат Роберт Казельскі, які 13 гадоў працаваў у Афрыцы, пацвярджае, што для многіх афрыканскіх дзяцей 100 грам рысу, якія месцяцца на далоні, з’яўляюцца адзінай ежай за цэлы дзень. Восем гадоў таму студэнцкая супольнасць, якая дзейнічае пры касцёле францішканцаў у Познані, арганізавала вялікапостную акцыю.

- Яны дадалі тры аспекты гэтай акцыі: пост, малітву і міласціна. Пост, каб самому паспрабаваць і прынамсі адзін раз у посце вытрымаць на такой порцыі рысу. І так гэта пачалося. Найперш у Познані, пасля цэлая Познаньская архідыяцэзія ўзяла ідэю, як сваю душпастырскую праграму. Мэтай быў пошук сродкаў на ўтрыманне, на адукацыю, харчаванне дзяцей з нашага дзіцячага дому ў Кеніі, але і ў Эквадоры. Таксама ў пунктах дзённай апекі ў Наіробіі, у сталіцы. Я там працаваў першыя чатыры гады. У нас там ёсць семінарыя. Едучы з аэрапорту ў цэнтр гораду ўсё выглядае як у Еўропе. Але за прыгожымі фасадамі будынкаў расцягваюцца трушчобы.

Манахі расказваюць, што ў ніводным іншым месцы яны не сустрэлі такой велізарнай колькасці дзіцячых дамоў і дзяцей, якія сталі сіротамі ў выніку СПІДу і іншых трапікальных хвароб, на чале з малярыяй. Хваробы штогод забіраюць жыццё мільёнам афрыканцаў.

Восем гадоў таму ў рамках акцыі ўдалося сабраць сем тысяч злотых (1600 еўра). Да 31 снежня 2019 году акцыя «Пакецік рысу» сабрала 214 тысяч злотых (49800 еўра). Да акцыі далучылася значная колькасць школаў у цэлай Польшчы. У 2020 распачаўся новы збор сродкаў.

У каталікоў і праваслаўных трывае Вялі пост. Адным з элементаў, на які звяртаецца ўвагу ў цэрквах, з’яўляецца міласціна. Менавіта таму пра акцыю асаблівым чынам узгадваюць цяпер, у час вялікага посту.

ав