Беларуская Служба

Вірус ударыў у зарабковую эміграцыю

23.03.2020 13:38
Натоўпы працаўнікоў з Усходу, у першую чаргу з Украіны, апошнімі днямі амаль перасталі прыязджаць у Польшчу.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Газета Rzeczpospolita інфармуе, што вірус ударыў у эміграцыю. Натоўпы працаўнікоў з Усходу, у першую чаргу з Украіны, апошнімі днямі амаль перасталі прыязджаць у Польшчу.

Працадаўцы з такіх рэгіёнаў, як Мазоўша, Ніжняя Сілезіі, Вялікапольшча, апошнімі гадамі сцягвалі найбольшую колькасць працаўнікоў з Усходу. Пасля закрыцця польскіх межаў для іншаземцаў і пры абмежаванні транспарту ва Украіне жадаючыя працаваць у Польшчы павінны пераадолець велізарную колькасць бар’ераў. Колькасць прыездаў сышла амаль на нуль. Акрамя таго, прыехаўшы ў Польшчу яны павінны два тыдні правесці на каранціне.

У сувязі з гэтым арганізацыі працадаўцаў, у тым ліку з сельска-гаспадарчай галіны, заклікалі спрасціць закону аб падаўжэнні легальнага прыбывання ў Польшчы для іншаземцаў.

Плантатары з Мазоўша ці Любліншчыны звярталі ўвагу, што не перажывуць сезону без працаўнікоў з Усходу. – Адсутнасць працаўнікоў з Усходу можа прывесці да паралічу сельска-прадуктовай вытворчасці, - б’юць трывогу прадстаўнікі галіны.

Зварот да прэм’ер-міністра дасягнуў мэту. У антыкрызіснай гаспадарчай праграме ў бліжэйшыя дні павінны паявіцца запісы, якія спрашчаюць права на працу і прыбыванне. Гэта неабходна, між іншым, для ўтрымання ключавых на сёння прадуктовых фірм, асабліва ў мясной галіне, дзе палякі працаваць не хочуць.

ав