Беларуская Служба

Урад рыхтуецца да падаўлення крытыкі

30.03.2020 13:12
У «Антыкрызісны шчыт», «ПіС» прапхнуў норму, якая дазваляе прэм’еру выдаляць з Рады грамадскага дыялогу кожнага, хто яму не падабаецца.
Prezes PiS Jarosław Kaczyński
Prezes PiS Jarosław KaczyńskiPAP/Paweł Supernak

Сярод мноства паправак у дзейснае заканадаўства, якія атрымалі агульную назву «Антыкрызісны шчыт», кіроўная «Права і справядлівасць» прапхнула норму, якая дазваляе прэм’еру выдаляць з Рады грамадскага дыялогу кожнага, хто яму не падабаецца, піша Gazeta Wyborcza.

Рада грамадскага дыялогу складаецца з прадстаўнікоў ураду, працадаўцаў і прафсаюзаў. Галоўным заданнем Рады з’яўляецца аналіз урадавых і сеймавых законапраектаў, ваказванне уласнай заканадаўчай ініцыятывы. Крызіс яшчэ не набраў поўныя абароты, а ў Радзе грамадскага дыялогу ўжо пачынае гучаць разважлівая крытыка дзейнасці ўрада.

Аднак ўрад «ПіС» ужо вынайшаў як тую крытыку прыглушыць. У папраўках да закону аб дзейнасці Рады знайшлася адпаведная фармулёўка, пры якіх умовах прэм’ер можа адклікаць чальцоў Рады: «калі чалец здрадзіў дзейнасць Рады » і ў сувязі з гэтым «паўстала немагчымасць вядзення празрыстага, канкрэтна і рэгулярнага дыялогу».

Гледзячы па ўсім урад сапраўды рыхтуецца да сур’ёзнага крызісу, управу на крытыку ў свой бок там ужо знайшлі, падсумавалі ў выданні Gazeta Wyborcza.

эж