Падатковыя адміністрацыі Сілезскага, Лодзінскага, Люблінскага, Падляшскага і Апольскага ваяводстваў перадалі каля 16,5 тысяч літраў алкаголю медычным установам і санітарна-эпідэміялагічным службам, – піша партал niezależna.pl, спасылаючыся на Нацыянальную падатковую адміністрацыю. Канфіскаваны алкаголь будзе выкарыстоўвацца ў вытворчасці прэпаратаў для дэзынфекцыі.
Як гаворыцца ў паведамленні падатковай адміністрацыі, алкаголь, які быў перададзены ў сістэму аховы здароўя, быў канфіскаваны падчас кантрольных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Польшчы.
Ваяводскія падатковыя адміністрацыі па ўсёй краіне рэагуюць на патрэбу лякарняў, санітарна-эпідэміялагічных службаў і пажарных у дэзынфекуючых сродках, неабходных для барацьбы з пандэміяй каранавіруса.
Напрыклад, амаль 10 тысяч літра спірту перадала Падатковая адміністрацыя Сілезіі санітарна-эпідэміялагічнай станцыі ў Катавіцах, а санітрна-эпідэміялагічная станцыя ў Беластоку атрымала 210 літраў канфіскаванага алкаголю, які пераважна быў кантрабандай.
Агулам за час эпідэміі каранавіруса ў Польшчы Нацыянальная падатковая адміністрацыя перадала ва ўстановы аховы здароўя каля 30 тысяч літраў спірту. Пра нечаканае выкарыстанне кантрабанднага і кантрафактнага алкаголю ў Польшчы пісаў партал niezależna.pl
эж