Беларуская Служба

Прыватныя пляцоўкі дэзерціруюць з поля барацьбы з эпідэміяй

21.04.2020 10:55
Яны высылаюць хворых у дзяржаўныя шпіталі, піша газета Rzeczpospolita.
Каранавірус у Польшчы PAP/Tomasz Wojtasik

Памерлі двое з трох анкалагічных пацыентаў, якія трапілі ў Вайсковы медычны інстытут у Варшаве з аднаго са сталічных прыватных шпіталяў.

Тыднем раней іх выпісалі з аддзялення гематалогіі, які стаў ачагом каранавірусу. З расказаў сваякоў вынікае, што прыватны шпіталь выслаў іх дадому на каранцін. Праз пару дзён у пацыентаў паявілася тэмпература. У прыватнай пляцоўцы ім сказалі ехаць у Вайсковы медычны інстытут, дзе па прычыне цяжкога стану яны трапілі ў рэанімацыю.

Прафесар Веслаў Енджэйчак, шматгадовы кансультант па пытаннях гематалогіі, лічыць, што ў такой сітуацыя прыватны шпіталь павінен запэўніць пацыенту апеку. У фондзе «Выйграем здароўе» называюць паводзіны пляцоўкі недапушчальнымі. –Гэта паказвае, што бізнес перамагае з жыццём чалавека, а ў прыватнай службе аховы здароўя пацыент – гэта кліент, – гаворыць Шыман Храстоўскі з фонду.

Прыкладаў, калі прыватныя медпляцоўкі адсылаюць пацыентаў у дзяржаўныя шпіталі ёсць больш. Праблемай з’яўляецца адсутнасць адзіных правіл гульні. Хоць прыватныя і дзяржаўныя шпіталі лечаць за грошы Нацыянальнага фонду здароўя (NFZ), то прыватная пляцоўка можа рабіць «выбар» пацыентаў, напрыклад, выбіраючы тых, хто прыносіць больш грошай, а публічныя шпіталі павінны лячыць усіх – тлумачыць эксперты.

Яны не маюць сумневаў: падпісваючы кантракты з прыватнымі ўстановамі, Нацфонд здароўя павінен патрабаваць ад іх гарантыі бесперапыннасці лячэння.

ав