Беларуская Служба

Разам з каранавірусам у Польшчы распаўсюджваецца расізм

13.05.2020 13:13
Эпідэмія –  Божая кара за гомасексуалізм, а кітайцы – брыдотнікі якія, ядуць зародкаў – такія выказванні прагучалі ў адным з касцёлаў Уроцлава. 
Punkt pobierania próbek do badań na obecność COVID-19 przy kopalni Murcki-Staszic w Katowicach
Punkt pobierania próbek do badań na obecność COVID-19 przy kopalni Murcki-Staszic w KatowicachPAP/Andrzej Grygiel

Расце агрэсія ў адносінах да людзей замежнага паходжання, а таксама як грыбы пасля дажджу растуць тэорыі змовы пра паходжання і распаўсюд Covid-19. Нярэдка гэтай лухтой не грэбуюць нават вядучыя СМІ, піша штодзённка Rzeczpopsolita, спасылаючыся на даследаванне адной з няўрадавых арганізацыяў Польшчы.

Маскі і антыбактэрыйныя гелі не дапамогуць у барацьбе з каранавірусам, бо  людзей можа абараніць толькі малітва, эпідэмія – гэта Божая кара за гомасексуалізм, а кітайцы – брыдотнікі якія, ядуць зародкаў – такія выказванні прагучалі падчас казання 1 сакавіка ў адным з касцёлаў Уроцлава. Гэта толькі адзін з прыкладаў, які быў змешчаны ў дакладзе «Вірус нянавісці», падрыхтаваным асацыяцыяй «Ніколі больш». Арганізацыя зладзіла першаеў у Польшчы даследаванне, якое паказвае, як пандэмія Covid-19 уплывае на развіццё ксенафобіі і, матываваных расізмам, тэорый змовы.

Прафесар Рафал Панкоўскі суаўтар дакладу, сацыёлаг з універсітэту Collegium Civitas, кажа, што частка грамадскасці зацікавіліся гэтай праблемай, бо павялічылася колкасць сігналаў ад людзей, якія падвяргаюцца нападам, паводле свайго паходжання.

- Асабліва гэта тычыцца азітаў. Мы таксама назіраем велізарную хвалю ксенафобскіх тэорыяў змовы ў польскім сегменце Інтэрнэту.

Прыкладаў такіх тэорый у дакладзе сапраўды нямала. Больш за тое, часта ў распаўсюдзе такой інфармацыі ўдзельнічаюць папулярныя агульнанацыянальныя СМІ.

Аднак у дакладзе больш за ўсё ўвагі было нададзена прыкладам расавай дыскрымінацыі, а нават вербальным і фізічным нападам, якія могуць быць звязаныя з пандэміяй Covid-19. Гэта, у прыватнасці, збіццё да страты прытомнасці кітайца шэф-кухара. Здарэнне адбылося ва Уроцлаве. Кітайскі кулінар шмат гадоў таму атрымаў узнагароду за прасоўванне іміджу Уроцлва, як гораду, прыязнага для замежнікаў. Пра тое, як каранавірус узмацняе расізм і ксенафобію ў польскім грамадстве пісала штодзённая газета Rzeczpospolita.

эж