Беларуская Служба

Агляд травеньскага нумару выдання беларусаў Падляшша Czasopis

24.05.2020 08:09
Арктыкул «Пачуваўся грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаны памяці мастака Анджэя Струмілы.
Аўдыё
  • Арктыкул «Пачуваўся грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаны памяці мастака Анджэя Струмілы.
Czasopis
Czasopis.

Паважаныя радыёслухачы, сённяшні агляд польскага другу прысвечана травеньскаму выданню беларусаў Падляшша пад назвай Czasopis.

Арктыкул «Пачуваўся грамадзянінам Вялікага Княства Літоўскага», прысвечаны памяці мастака Анджэя Струмілы.

9 красавіка на 93-цім годзе жыцця ў шпіталі ў Сувалках памёр прафесар Анджэй Струміла. Ён быў выдатным мастаком – маляваў карціны, рысаваў графікі, фатаграфаваў, выконваў ілюстрацыі да кніжак, таксама праектаваў іх графічна. Як супрацоўнік Польскай гандлёвай палаты шмат падарожнічаў па ўсім свеце. Для палаты Анджэй Струміла ствараў  канцэпцыі выставачных павільёнаў. Нкалькі гадоў працаваў пры ААН у Нью-Ёрку, як кіраўнік установы ад прэзентацыі графікаў. Таксама пісаў вершы, выдаў многа кніжак аб сваіх падарожжах па свеце.

Анджэй Струміла меў літоўска-беларускі радавод. Нарадзіўся 23 кастрычніка 1927 года ў Вільні. Гадаваўся ў Свянцянах, якія лічыў «сэрцам краіны Нальша, дзе калісьці шумеў святы гай вайдэлотаў». Гэта гістарычная Аўкшота – раён сённяшняй Літвы, родная зямля маці, а бацька Струмілы быў з Меншчыны.

У 1950 годзе Анджэй Струміла закончыў Акадэмію ў Кракаве. Пасля актыўнай прафесійнай працы за мяжой у 1984 годзе вярнуўся ў Польшчу. Мастак вырашыў асесці як мага бліжэй да роднай Літвы – у вёсцы, якая нагадвала б пра дзяцінства. Такое прыстанішча знайшоў у Мацькавай Рудзе над Чорнай Ганьчай на Сувальшчыне. Аднак нават пасля пераезду Анджэй Струміла не спрыяў сваё творчай дзейнасці – вёў заняткі для студэнтаў, ладзіў мастацкія летнія пленэры таксама з удзелам моладзі з Беларусі. Анджэй Струміла нярэдка выступаў фундатарам стыпендыя для таленавітай беларускай моладзі. Для душэўнага задавальнення ў Мацькавай Рудзе Струміла развёў гадоўлю арабскіх коней, пішуць аўтары падляшскага выдання Czasopis.

У 2004 годзе, калі Польшча ўступала ў Еўрапейскі Звяз, Анджэй Струміла, Чэслаў Мілаш і Томас Венцлава выступілі з супольнай заявай пра намер выдаць «Кнігу Вялікага Княства Літоўскага». Выданне павінна было ўбачыць свет на трох мовах – літоўскай, польскай і беларускай. Мэтай гэтай ініцыятывы было нагадаць, што «паўсталая стагоддзі таму на велізарнай тэрыторыі Усходняй Еўропы дзяржава літоўцаў, палякаў і русінаў стала месцам першай спробы суіснавання народаў, культур і рэлігій на прынцыпах роўнасці і талерантнасці». Фаліянт выйшаў у 2008 годзе, яго выдаў Фонд «Памежжа» з Сейнаў. Анджэй Струміла быў чальцом управы гэтага фонду.

Кніга змяшчае эсэ аўтараў і артыкулаў гісторыкаў з Польшчы, Літвы і Беларусі. Кніга багата ілюстраваная гістарычнай іканаграфіяй, даўнімі фатаграфіямі і малюнкамі. Адным з аўтараў быў Сакрат Яновіч, з якім Струміла сябраваў. У 2011 годзе прафесар Струміла прыехаў у Крынкі на бенефіс пісьменніка з нагоды яго 75-годдзя. На чыстай беларускай мове Анджэй Струміла тады прамовіў:

«Дарагой браток, мая пашана і падзяка табе. Герою барацьбы ўа беларускую мову, за традыцыю беларускай спадчыны. Ты жывеш у маленькіх Крынках, але ты вялікі Сакрат Яновіч!».

Анджэя Струмілу пахавалі 15 красавіка. Ён спачыў на могілках у сямі кіламетрах ад Мацькавай Руды.

Поўны агляд травеньскага выдання беларусаў Падляшша слухайце ў далучаным файле!

эж