72 гады таму, 25 траўня 1948 году, у выніку прыгавору камуністычных уладаў быў забіты Вітольд Пілецкі, ротмістр Войска Польскага, жаўнер Арміі Краёвай. Пасля вайны ён змагаўся ў незалежніцкім падполлі. Прыгавораны да смерці ў паказальным працэсе, быў забіты стрэлам у патыліцу ў турме на варшаўскім Макотаве. Яго родных не паінфармавалі, што вырак быў прыведзены ў выкананне, праўду яны даведаліся на шмат пазней. Цела ротмістра дагэтуль не знойдзенае.
У 1990 годзе ротмістр Пілецкі быў рэабілітаваны, а ў 2006-ым прэзідэнт Лех Качыньскі адзначыў яго пасмяротна Ордэнам Белага арла. У 2013-м ён атрымаў званне падпалкоўніка.
Падчас Другой сусветнай вайны ротмістр Пілецкі добраахвотна стаў вязнем канцлагеру Аўшвіц-Біркенау, каб арганізаваць там рух супраціву, збіраць інфармацыю, між іншым, пра Галакост яўрэяў. Ён быў аўтарам першых у свеце паведамленняў пра Галакост, гэтак званых Рапартаў Пілецкага, якія расказвалі пра нацысцкія злачынствы.
ав