Аляксандр Лукашэнка першы раз быў абраны кіраўніком дзяржавы ў 1994 годзе і з гэтага часу кожныя выбары мелі той жа самы вынік. Чарговыя прэзідэнцкія выбары заплянаваныя на 9 жніўня гэтага году.
За прэзідэнцкімі кампаніямі ў Беларусі ад самага пачатку (з 1994 году) назірае карэспандэнт Польскага Радыё Уладзімір Пац. На ягоную думку, кожная з іх мае свае адценні і каларыт, але сёлетняя пачалася як ніколі рана. Яна таксама вельмі каларытная, грамадства абудзілася - гаворыць Уладзімір Пац.
Яраслаў Іванюк
слухайце аўдыё