Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

ААН: Нам пагражаюць чарговыя пандэміі, калі мы не перастанем нішчыць прыроду

11.07.2020 08:09
Паяўленне хвароб жывёльнага паходжання, такіх як COVID-19, гэта эфект вялікага запатрабаванне на жывёльны бялок, знішчэння прыроды і змен клімату.
 ,
Эпідэмія каранавіруса, Чылі PAP/EPA/Alberto Valdes

Эксперты ААН заклікаюць да аховы навакольнага асяроддзя. У адваротным выпадку людзі заплацяць вялікую цану, піша gazeta.pl.

У краінах з нізкім і сярэднім даходам штодзённа два мільёны чалавек паміраюць ад не лечаных ці запушчаных эндэмічных захворванняў жывёльнага паходжання, як сібірская язва, сухоты буйной рагатай жывёлы і шаленства – інфармуе рапарт ААН. Ёсць шмат супольнасцяў, залежных ад гаспадаркі, абапёртай на хатнім быдле, якія жывуць блізу дзікай прыроды. Там хваробы жывёльнага паходжання з'яўляюцца сапраўднай праблемай.
-За апошнія 50 гадоў вытворчасць мяса вырасла на 260% – ацэньвае ААН. Прычына ў запатрабаванні на жывёльны бялок. Гэта азначае, што ўсё больш месца прызначаецца на гадоўлю быдла і звязаныя з гэтым сельгасугоддзі. Чалавек пераймае ўсё больш тэрыторыі, якой раней карысталася дзікая жывёла. Мы ўваходзім на яе тэрыторыю і там сустракаем новыя для нас арганізмы, у тым ліку мікраарганізмы, – пералічвае ААН.

Вялікія вытворчыя гаспадаркі звязаныя з ¼ інфекцыйных хвароб, якія атакуюць людзей. Для транспарціроўкі прадуктаў харчавання ўжо не існуе межаў. А змены клімату дадаткова ўплываюць на распаўсюд патагенаў на новыя тэрыторыі.

Амаль 60% вядомых інфекцыйных хвароб атакуе людзей і 75% усіх новых хвароб – гэта хваробы жывёльнага паходжання. Хваробы, якія з жывёлы перайшлі на чалавека, гэта, між іншым, Эбола, вірус Заходняга Нілу, SARS i SARS-CoV-2, ВІЧ, вірус Зіка і іншыя. Гэта надзвычай смяротныя хваробы, з якімі цяжка змагацца. Эксперты ААН нагадваюць, што яны не ўзяліся з ніадкуль. Гэта вынік дэградацыя натуральнага асяроддзя, перакваліфікацыі зямель, эксплуатацыі дзікай прыроды, празмернага выкарыстання натуральных рэсурсаў і змен клімату.

У апошнія стагоддзі мы былі сведкамі прынамсі шасці сурʼёзных эпідэмій, выкліканых вірусамі. За дзве дэкады перад эпідэміяй COVID-19 хваробы жывёльнага паходжання выклікалі эканамічныя страты ў памеры 100 млрд долараў – кажа Інгер Андэрсэн з ААН.
Каб прадухіліць эпідэміі ў будучым, неабходна больш засяродзіцца на ахове натуральнага асяроддзя. У адваротным выпадку трэба будзе заплаціць высокую цану. Гэта будуць мільёны хворых і велізарныя кошты для грамадства. COVID-19 у наступныя два гады будзе каштаваць ажно 9 мільярдаў долараў.

ААН заахвочвае пашыраць навуковыя даследаванні над хваробамі жывёльнага паходжання, а таксама рэгуляваць і маніторыць традыцыйныя рынкі харчавання, легалізаваць гандаль дзікай жывёлай, стварыць новы падыход да гадоўлі жывёлы і радыкальнай трансфармацыі сістэмы вытворчасці і размеркавання прадуктаў харчавання.

ав