Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каранавірус працягвае сваё жніво

03.08.2020 12:23
Памятайма, што нашэнне масак і выкананне сацыяльнай адлегласці ў разы змяншае верагоднасць падчапіць каранавірус.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/EPA/Juan Ignacio Roncoroni

Канец мінулага тыдня ў Польшчы адзначыўся надзвычай грознай тэндэнцыяй. Тры дні запар – чацвер, пятніца і суботу былі рэкорднымі па колькасці новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Тады выяўлялася прыкладна па 650 новых выпадкаў хваробы штодня. Падобныя весткі прыходзяць з іншых краінаў рэгіёну.

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя заклікае насіць маскі ў грамадскіх месцах. САЗ толькі пачынае сацыяльную кампанію па гэтым пытанні. Кіраўнік арганізацыі сцвярджае, што маскі – гэта не толькі адзін з спосабаў пазбегнуць заражэння, але і выказванне салідарнасці з іншымі.

Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя падкрэслівае, што праца над вакцынай ад COVID-19 яшчэ не дала канчатковага выніку, і найбольш эфектыўным метадам абароны ад інфекцыі зʼяўляецца адначасовае нашэнне маскі, мыццё рук і выкананне сацыяльнай дыстанцыі.

Абавязак насіць ахоўныя маскі быў уведзены многімі краінамі свету яшчэ вясной, пасля пачатку пандэміі. Аднак з тых часоў забароны ў некаторых краінах здымаюцца, а ў іншых не выконваюцца. У ЗША, ці Бразіліі вакол масак паўстала палітычная спрэчка паміж кіроўным класам і апазіцыяй. Што да Польшчы, тут пытанне нашэнне масак у закрытых памяшканнях і прытрымліванне сацыяльнай дыстанцыі з’яўляюцца абавязковымі і не выклікаюць палітычных спрэчак. Аднак, гледзячы на польскія гандлёвыя цэнтры, транспарт, можна заўважыць, што палякі часцяком ігнаруюць элементарныя нормы эпідэміялагічнай бяспекі.

Наступствы абыякавага стаўлення да захадаў асабістай бяспекі імгненна адбіваюцца ў статыстычных дадзеных. Напрыканцы мінулага тыдня Польшча тры дні запар біла сутачныя рэкорды па выяўленню новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. з пачатку эпідэміі. У нядзелю і панядзелак хваля крыху спала, але эпідэмія працягваецца. Пытанне эпідэміі стала адным з ключавых у працы дзяржаўнага апарата.

Наведваючы Кракаў сітуацыю з каранвірусам у краіне пракаментаваў прэзідэнт Анджэй Дуда:

- Сёння ў нашай краіне ёсць некалькі ачагоў каранавіруса, праводзіцца вельмі інтэнсіўнае тэставанне, каб па меншай меры ліквідаваць гэтую пагрозу. Праз тое, што кожны дзень праводзіцца 35 тысяч тэстаў, у нас выяўляюць шмат новых выпадкаў каранвіруса. Аднак барацьба з эпідэміяй вядзецца сістэматычна і, можна сказаць, праграмна. Таму я спадзяюся, што дзякуючы гэтаму колькасць захворванняў у рэшце будзе змяншацца.

Аднак пакуль пагроза не змяншаецца, а толькі расце і ўлады вымушаны рэагаваць – цяпер палякаў за адсутнасць на твары маскі ў памяшканні пачнуць штрафаваць.

За мінулыя суткі ў Польшчы пацверджана 575 новых выпадкаў заражэння каранавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Адзін чалавек памёр. Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч паведаміў у інтэрвʼю тэлеканалу TVP Info, што з панядзелка, 3 жніўня, у крамах будуць правяраць, ці кліенты і работнікі маюць на тварах маскі або ахоўныя шчыткі:

-Паліцыя разам з санітарна-эпідэміялагічнай службай напэўна будзе мець прэвентыўныя праверкі ў асобных гандлёвых установах, правяраючы, ці людзі прытрымліваюцца абавязку нашэння масак. Калі масак няма, то, вядома, будуць штрафы. Паліцыя можа накласці штраф да 500 злотых (прыкладна 115 еўра), а санітарна-эпідэміялагічная служба – да 30 тысяч злотых (прыкладна 6,8 еўра). Акрамя гэтага, мы разглядаем магчымасць укаранення пакаранняў, абмежаванняў у дачыненні да ўладальнікаў крамаў.

Прэсавы сакратар міністэрства дадаў, што ў сувязі з барацьбой з распаўсюджваннем эпідэміі будуць уводзіцца абмежаванні ў тых паветах і гмінах Польшчы, дзе больш за ўсё заражэнняў:

-Паколькі, як бачым, у кожным ваяводстве сітуацыя выглядае інакш. Таму няма сэнсу ўводзіць пэўныя абмежаванні на тэрыторыі ўсёй краіны, гэта мае сэнс хутчэй у паветах. Таму, хутчэй за ўсё, зʼявяцца магчымыя абмежаванні або па колькасці гасцей на вяселлях, або па колькасці кліентаў у крамах, рэстаранах і таму падобнае. Мы не выключаем магчымасць увядзення сацыяльных абмежаванняў і на рэгіянальным узроўні могуць

На фоне росту колькасці новых захворванняў апроч Польшчы некалькі іншых еўрапейскіх краін увялі высокія штрафы за адсутнасць масак у грамадскіх месцах. Так здарылася, у прыватнасці, у Італіі ды Вялікабрытаніі. Памятайма, што нашэнне масак і выкананне сацыяльнай адлегласці ў разы змяншае верагоднасць падчапіць каранавірус.

Слухайце аўдыё!

IAR/эж