Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускае грамадства перажывае найвялікшае выпрабаванне з часоў калапсу СССР

21.08.2020 14:12
«Калі Лукашэнка ўтрымаецца пры ўладзе, ён будзе помсціць усім. Адбудзецца зачыстка».
Manifestacje na Białorusi
Manifestacje na BiałorusiPAP/EPA/YAUHEN YERCHAK

- Яны ціснуць на сем'і, яны пагражаюць звальненнем. Кажуць, што нам не будзе з чаго жыць. Яны нават тэлефануюць нашым жонкам і бацькам, – распавядае польскай газеце Rzeczpospolita супрацоўнік прадпрыемства «Беларускалій», якое зʼяўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцаў калійных угнаенняў і на якім працуе больш за 16 000 чалавек.

- Тыдзень таму была надзея, што мы нарэшце пераможам. Але пагрозы ўзмацняюцца, забастоўкі згасаюць, а надзея слабее, – падкрэслівае суразмоўца выдання, які хоча застацца ананімным. Гэта адзін з самых актыўных удзельнікаў забастоўкі, менавіта такія людзі зараз знаходзяцца на прыцэле беларускіх спецслужбаў і сілавікоў.

- Беспрэцэдэнтнае запалохванне людзей працягваецца, бастуючым пагражаюць не толькі звальненнем, але і крымінальнымі справамі. У чацвер у адной з шахт (на прадпрыемстве іх сем) праца была прыпыненая, астатнія працуюць, але з меншай хуткасцю, – распавядае Анатоль Бакун, сустаршыня стачкама канцэрна «Беларускалій». – У нашым горадзе шахцёры часта зʼяўляюцца адзінымі карміцелямі для семʼяў, аказваецца вялікі ціск на іх сваякоў.

Старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазнякоў сцвярджае, што «адпаведныя службы» запалохваюць рабочых па ўсёй краіне.

Падобныя абвінавачванні прагучалі ў чацвер і падчас пасяджэння Каардынацыйнай рады па перадачы ўлады, якая прапанавала Лукашэнку дыялог і мірную «перадачу ўлады». У яе ўвайшлі беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі Святлана Аляксеевіч і былы дыпламат, Павел Латушка.

У нядзелю, 21 жніўня праціўнікі рэжыму ладзяць «Марш новай Беларусі». Марш адбудзецца ў Мінску.

- Спантанныя і масавыя акцыі пратэсту сутыкнуліся са сцяной, якую немагчыма было разбурыць, проста выйшаўшы на вуліцу. Моцны лідар і праграма адсутнічаюць. Пакуль спроба агульнанацыянальнага страйку таксама не атрымалася. Бліжэйшыя дні будуць ключавыя для Беларусі. Калі Лукашэнка ўтрымаецца пры ўладзе, ён будзе помсціць усім. Адбудзецца зачыстка, падобная да той, якая мела месца ў царскай Расіі пасля паражэння Рэвалюцыі 1905 года, – такі прагноз падзеяў у Беларусі даў палітолага Аляксандр Класкоўскі для польскага выдання Rzeczpospolita.

эж