Масавыя пратэсты ў Беларусі і дзіўныя паводзіны Аляксандра Лукашэнкі, які з аўтаматам бегае па сваёй рэзідэнцыя сталі аднымі з ключавых тэмаў польскага друку і інтэрнэту.
Кіраўнік Беларусі стаў закладнікам тых прававых актаў, якія ён прыдумаў, каб як мага даўжэй застацца ва ўладзе, разважае пісьменнік і гісторык з Беларусі Генадзь Лявіцкі на старонках польскай газеты Rzeczpospolita.
Па выніках выбараў старшыня Ярмошына, як кожныя пяць гадоў, выкінула нумар, які народ звычайна праглынаў без праблем (некаторыя задаволена, іншыя з сумневаў, іншыя з абурэннем). Аднак беларускі народ быў шакаваны вынікамі, абвешчанымі ЦВК. Уся справа ў тым, што за апошнія шэсць месяцаў падтрымка Лукашэнкі няўхільна падае і, паводле незалежных апытанняў грамадскай думкі, яна складае ўсяго 3%.
Усведамленне таго, што галасы людзей былі нахабна скрадзеныя, прывяло іх на вуліцы. Рэжым адрэагаваў, адрэагаваў так, як яго да гэтага рыхтавалі – зверствамі і гвалтам. Пацярпелі як мінімум 7 тысяч беларусаў, некалькі чалавек былі забітыя.
Кадры знявечаных маральна і псіхічна беларусаў абышлі ўвесь свет. Сабакі на ланцугу не маглі дзейнічаць па ўласнай ініцыятыве, піша Лявіцкі. Хто аддаў загад катаваць людзей відавочна ўсім. Неабгрунтаваная жорсткасць стала для Лукашэнкі фатальнай памылкай.
І ўсё ж ніхто не разумеў, чаму Лукашэнка свядома ідзе да мяжы прорвы, на старонках польскай газеты Rzeczposplita пісаў пісьменнік з Беларусі Генадзь Лявіцкі.
эж