Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларускія студэнты запрашаюцца на бясплатную вучобу ў Познань

27.08.2020 15:49
Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані прапануе бясплатную вучобу тым, хто ў сувязі з пратэстамі не зможа вучыцца ў сваёй краіне.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjneStockSnap/Pixabay.com

«Мы спадзяемся, што пратэсты і дзеянні беларускага грамадства прывядуць да шчаслівага фіналу і пажаданых змен у Беларусі», – заявіла кіраўніцтва Універсітэту імя Адама Міцкевіча ў Познані. ВНУ выступіла з заявай, што беларускія студэнты, якіх адлічаць з айчынных універсітэтаў, запрашаюцца на бясплатную вучобу ў Познань, паведамляе рэгіянальнае выданне "Gazeta Wyborcza".

Універсітэт імя Адама Міцкевіча ў Познані з'яўляецца адным з лепшых у Польшчы і ўжо некалькі гадоў прымае студэнтаў з Беларусі, але цяпер прапануе бясплатную вучобу тым, хто ў сувязі з пратэстамі не зможа вучыцца ў сваёй краіне. Польская ВНУ паведаміла аб гэтым на сваім профілі ў Фэйсбуку. Карыстальнікі сацыяльных сетак пахваламі віталі гэтую інфармацыю.

«Гэта вельмі дружалюбны жэст, які на доўга запамятаецца людзьмі добрай волі, а найперш, гэта важная дапамога для моладзі ў Беларусі», гаворыцца ў каментарах. «Брава для кіраўніцтва познанскага універсітэту! Нам патрэбна яшчэ болей падобных рашэнняў і падтрымкі для беларусаў» – напісаў яшчэ хтосьці.

Рэктар падкрэсліў, што гэтае рашэнне зʼяўляецца праявай салідарнасці і падтрымкі для беларускага народу, які змагаецца за свабодную, грамадзянскую, прававую і дэмакратычную айчыну.

«2020 год трывалым почыркам запішацца ў гісторыю Беларусі, калі народ стаў дамагацца права да павагі для свайго голасу выбаршчыка» – кажуць цяперашні і новаабраны рэктар познанскага універсітэта прафесар Анджэй Лесіцкі (Andrzej Lesicki i Bogumiła Kaniewska) і прафесар Багуміла Канеўска.

Польская ВНУ не зʼяўляецца першай, якая прапануе бясплатную вучобу для студэнтаў з Беларусі. Падобнае рашэнне на мінулым тыдні прыняў таксама Віленскі ўніверсітэт. Пакуль не вядома, колькі маладых беларусаў вырашыцца прыехаць на вучобу ў Познань. Летась ва Універсітэце імя Адама Міцкевіча вучыліся 232 студэнты з Беларусі.

яс