Пачаўся новы навучальны год, дзеці вярнуліся за парты, але ёсць боязі, як вучоба будзе выглядаць з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі. Шмат пытанняў, на якія цяжка знайсці адказ, – піша Dziennik Gazeta Prawna.
Галоўнае санітарнае ўпраўленне (Główny Urząd Sanitarny) дазволіла дзецям вярнуцца ў школу, яго прадстаўнікі кажуць, што школа будзе закрытая толькі тады, калі ў ёй паявіцца выпадак захворвання. З другога боку, няма рэкамендацыі, каб праводзіць тэставанне ў школьнікаў з сімптомамі Ковід-19. Кансультант па пытаннях інфекцыйных захворванняў і педыятрыі пераконвае, што няма патрэбы тэставаць вучняў з лёгкімі сімптомамі. Дастаткова самаізаляцыі.
Адсутнасць паслядоўнасці ў рэкамендацыях розных бакоў звязвае дырэктарам рукі. Яны часта не ведаюць, як паступаць. Таксама губляюцца ў здагадках бацькі, якія не ведаюць, на прыклад, ці можна паслаць у школу дзіця з кашлем. У бліжэйшыя дні міністр аховы здароўя павінен прадставіць адпаведныя рэкамендацыі для сямейных лекараў. У сваю чаргу дактары здымаюць з сябе адказнасць, яны не хочуць вырашаць, ці пакінуць дзіця ў доме, і перакладваюць адказнасць на санстанцыю.
нг