Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Беларусы Варшавы інтэгруюцца на спеўна-тэатральных занятках

30.09.2020 15:19
Калі чалавек адрываецца ад сваёй зямлі, ён пачынае шукаць чагосьці такога, што называюць “беларускасць”.
Аўдыё
  • Творчыя заняткі для беларусаў у Варшаве
Ілюстрацыйны здымакPixabay.com/Clker-Free-Vector-Images/CC0 Creative Commons

Ужо другі год у Варшаве адбываюцца заняткі для беларусаў, падчас якіх можна пазнаёміцца з іншымі беларусамі, паразмаўляць на беларускай мове, паспяваць, крэатыўна правесці час. Сёлета арганізатары вырашылі далучыць да іх і дзетак. Стымулам для стварэння беларускага тэатральнага гуртка сталі падзеі ў Купалаўскім тэатры.

«Калі ня стала фактычна Купалаўскага, я падумала, што адзінае, што магу зрабіць, каб магчы заснуць ноччу – гэта стварыць студыю «Купалінка», каб вучыць і выхоўваць нашых дзетак у традыцыях купалаўцаў», – распавяла нам заснавальніца заняткаў Вольга Гардзейчык-Мазярска.

- Спеўныя заняткі для дарослых у нас ужо адбываліся ў мінулым годзе, але ў гэтым мы вырашылі далучыць і дзетак. На маю думку, фактычна кожнаму дзіцяці патрэбныя тэатральныя заняткі, а тым болей беларускаму дзіцяці ў Варшаве.

Алесь Зімніцкі кажа, што калі чалавек адрываецца ад сваёй зямлі, ён пачынае шукаць чагосьці такога, што называюць “беларускасць”.

- Вельмі складана патлумачыць сыну, калі ты не жывеш у Беларусі, што такое гэтая беларускасць. Ёсць прыклады іншых нацый, якія значна больш дапамагаюць сваім суайчыннікам, скажам, каўказцы. Беларусы – хутчэй антыпрыклад, яны не яднаюцца паміж сабою.

Заняткі для беларусаў адбываюцца ў Мультыкультурным цэнтры ў варшаўскім раёне Прага па вечарах у аўторкі. Запрашаем. Па магчымасці, на спеўна-тэатральныя майстар-класы будуць запрашацца таксама ўсе знакамітыя, заслужаныя, цікавыя і творчыя людзі з Беларусі.

поўны рэпартаж у далучаным гукавым файле

слухайце аўдыё

нг