Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады помсцяць моладзі

05.10.2020 15:34
Моладзь выбрала дэмакратыю, за гэты выбар цяпер ўлады помсцяць. 
Аўдыё
  • Эксперт пра ціск на моладзь з боку ўлады
Здымак мае ілюстрацыйны характарEPA/STR Dostawca: PAP/EPA

За апошнія дні міліцыя часта пачала затрымліваць студэнтаў і навучэнцаў. Так за верасень затрымана ўжо некалькі дзясяткаў студэнтаў.

У Гомлі ўжо другі месяц у СІЗА трымаюць 16-гадовага Мікіту Залатарова. Падлетка абвінавачваюць у хуліганстве. Бацькі кажуць, што іх сына катуюць у міліцыі.

Цяпер пракуратура пачала рассылаць у навучальныя ўстановы Мінску запыты з патрабаваннем адсочваць пратэставую актыўнасць моладзь, як на вуліцах, так і ў сацсетках і тэлеграм-каналах.

Улады свядома пачалі палітыку пакарання моладзі, кажа Тамара Мацкевіч з Таварыства беларускай школы, з якой размаўляў Юры Ліхтаровіч.
Слухайце аўдыёфайл