Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Беларусі зноў згадалі пра самвыдат

04.10.2020 14:02
Грамадства, асабліва на мясцовым узроўні, узгадала пра важнасць друку, нягледзячы на эпоху Інтэрнэту
Аўдыё
  • Пра прычыны папулярнасці самвыдату
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by USA-Reiseblogger from Pixabay/СС0


Самвыдат – быў распаўсюджаны ў савецкія часы. Развіццё інтэрнэту зрабіла яго непатрэбным. Цяпер у Беларусі аднаўляюцца забытыя формы. Грамадства абудзілася.

Жыхары розных гарадоў, апошні прыклад – гэта Рэчыца і Гродна, пачалі друкаваць свае газеты, дзе пішуць праўду пра пратэсты, суды і інагурацыю Лукашэнкі.

Гэта звязана з абмежаваннямі, накладзенымі ўладамі на інтэрнэт, і з жаданнем данесці інфармацыю да суседзяў, кажа медыя-аглядальнік Паўлюк Быкоўскі, з якім размаўляў Юры Ліхтаровіч.

Слухайце аўдыёфайл