Самвыдат – быў распаўсюджаны ў савецкія часы. Развіццё інтэрнэту зрабіла яго непатрэбным. Цяпер у Беларусі аднаўляюцца забытыя формы. Грамадства абудзілася.
Жыхары розных гарадоў, апошні прыклад – гэта Рэчыца і Гродна, пачалі друкаваць свае газеты, дзе пішуць праўду пра пратэсты, суды і інагурацыю Лукашэнкі.
Гэта звязана з абмежаваннямі, накладзенымі ўладамі на інтэрнэт, і з жаданнем данесці інфармацыю да суседзяў, кажа медыя-аглядальнік Паўлюк Быкоўскі, з якім размаўляў Юры Ліхтаровіч.
Слухайце аўдыёфайл