Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Рэжым Лукашэнкі наводзіць парадак у асяроддзі спартсменаў

02.10.2020 10:03
За ўдзел у акцыях пратэсту адна з лепшых баскетбалістак у свеце прысуджана да 15 сутак арышту.
T
Tурмаpatrick489/pixabay.com/CC0 Public Domain

За ўдзел у акцыях пратэсту рэжым Лукашэнкі арыштаваў адну з лепшых баскетбалістак Алену Леўчанку на 15 сутак. Жанчыну затрымалі ў аэрапорце Мінска, перад вылетам на лячэнне і рэабілітацыю, паведамляе Gazeta Wyborcza.

Фактычна Алена актыўна ўдзельнічала ў нядзельных акцыях пратэсту. З ростам 196 сантыметраў, яе было лёгка заўважыць у натоўпе. Да таго ж яна ніколі не хавалася за спінамі іншых. Хутчэй за ўсё, яна ішла на чале маршаў.

Спартсменка выказалася таксама супраць гвалту з боку міліцыі і АМАПа. Па гэтай справе яна падпісала ліст да ўладаў і міліцыі, а таксама ўвайшла ў Асацыяцыю свабоднага спорту Беларусі. Яна сказала пра жорсткасць сілавікоў. Абвінавачвала ўлады ў выкарыстоўванні старых метадаў рэпрэсій, запалохвання і збіцця.

„Усё гэта для таго, каб людзі хаваліся ў дзірках і маўчалі, каб гэта было адзінае, што яны могуць зрабіць. Але забіць дух нацыі не атрымаецца. Сёння мы зусім іншыя людзі”, - казала Леўчанка.
37-гадовая Алена Леўчанка - адна з самых вядомых беларускіх баскетбалістак, а калісьці адна з лепшых у свеце. Таму ейнае затрыманне абурыла асяроддзе спартсменаў у Беларусі, тым больш, што яны заўсёды карысталіся асаблівай прыхільнасцю з боку кіраўніка краіны.
Аляксандр Лукашэнкі распешчваў іх, прызначаў велізарныя грошы за навучанне, не звяртаў увагі на допінг, а цяпер запатрабаваў  вяртання гэтых „інвестыцый”.

Тым не менш многія спартсмены праяўляюць салідарнасць з апазіцыяй, а нават актыўна ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту. У ліпені яны напісалі адкрыты ліст з заклікам правесці новыя і сумленныя выбары.

Менавіта таму міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук нядаўна падпісаў указ, які дазваляе беларускім спартсменам выказвацца ў сродках масавай інфармацыі толькі са згоды кіраўніцтва клуба. Яны таксама не могуць прадстаўляць ніякіх апазіцыйных сімвалаў, напрыклад, гістарычнага бел- чырвона-белага сцяга альбо герба Пагонь.

Рэжым вызваляе з пасадаў у спартовых уладах „няўпэўненых” людзей. Нядаўна кідальнік молата Іван Ціхан замяніў на пасадзе кіраўніка Беларускай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Вадзіма Дзевятоўскага, які ў сваім акаўнце ў Фэйсбуку напісаў : „Лукашэнка не мой прэзідэнт”, чытаем у выданні Gazeta Wyborcza.

аз