Беларуская Служба

Уцякач з Беларусі: Магчыма яны былі пад псіхатропамі, інакш я не магу патлумачыць зверствы АМАП-у

07.10.2020 14:56
«Журналісты бралі ў мяне каментар у Маскве, каля беларускай амбасады. На падставе гэтага ў Беларусі на мяне завялі крымінальную справу і ўзялі падпіску аб нявыезде» .
Аўдыё
  • Дзмітрый распавядае, як ён уцякаў з Беларусі ў Польшчу.
Protesty na Białorusi
Protesty na BiałorusiPAP/Sergei Bobylev

Рэпрэсіўны апарат рэжыму Аляксандра Лукашэнкі падтрымлівае «брацкая» Расія. Дзмітрый з сям’ёй пастаянна жыве і працуе ў Расіі. Падзеі ў роднай Беларусі вымусілі яго засведчыць сваю грамадзянскую пазіцыю пад сценамі Амбасады Беларусі ў Маскве. Пасля вяртання на радзіму супраць Дзмітрыя была ўзбуджана крымінальная справа і ён адважыўся ўцякчы ад палітычнага пераследу ў Польшчу. Дзмітрый распавядае, як ён уцякаў з Беларусі ў Польшчу.

-Калі я прыехаў у Беларусь, мяне адразу выклікалі ў Следчы Камітэт. Я не паспеў туды з’явіцца. Мяне затрымалі каля дому, па дарозе ў аддзяленне я крыху атрымаў гумовымі дручкамі. Там паказвалі дакументы, на якіх былі мае выказванні на тэлеканале «Дождь». Журналісты бралі ў мяне каментар у Маскве, каля беларускай амбасады. На падставе гэтага на мяне завялі крымінальную справу і ўзялі падпіску аб нявыезде. (...)

Прыняў рашэнне тэрмінова пакінуць Беларусь. Давялося ехаць у Расію адтуль ва Украіну і праз Львоў выязджаць у Польшчу. Вельмі ўдзячны Польшчы за магчымасць прасіць тут палітычны прытулак, таксама ўдзячны ўкраінцам за тое, што яны прадставілі беларусам гуманітарны калідор. (...)

З якім стаўленнем вы сутыкнуліся на польска-украінскай мяжы, а потым у Польшчы?

-Стаўленне палякаў мне спадабалася адразу, з першых дзён. Ужо на мяжы на памежнікі паставіліся да мяне з вялікім разуменнем. Пацікавіліся, якія ў мяне патрэбы; накармілі, напаілі і самі адвезлі Бяла-Падляску ў лагер для ўцекачоў. У лагеры мы адчуваем добрае стаўленне да нас. Наладжана камунікацыя з валанцёрамі з розных дабрачынных арганізацыя. Уявіце, што некаторыя падчас уцёкаў з Беларусі не паспелі нічога сабой узяць. Валанцёры забяспечваюць нас неабходнымі рэчамі.

Калі вы выходзілі на мірныя акцыі пратэсту пад беларускую амбасаду ў Маскве, вы маглі сабе ўявіць, што вас грамадзянскі ўчынак прывядзе да такіх цяжкіх наступстваў?

-Не, абсалютна не мог. Я заўжды разумеў, што Беларусь – гэта паліцэйская дзяржава, што ў Беларусі не выконваюцца правы чалавека. Ведаў, што суды ў Беларус - гэта не суды, а судзілішчы. Аднак я не мог уявіць, што пасля выбараў пачнецца сапраўдная хваля рэпрэсіяў і таксама пад яе пападу.

Па аповедах людзей, якіх АМАП катаваў, у іх зрэнкі былі такія шырокія, што іх не было бачна. Мне такія рэчы расказвала дзяўчына, якую сілавікі згвалцілі, яна зараз таксама знаходзіцца ў Польшчы. Магчыма яны знаходзіліся пад уплывам нейкіх псіхатропаў, інакш я не магу патлумачыць тыя зверствы, якія яны ўчынялі супраць свайго народа. (...)

Як вы лічыце, грамадства зможа перамагчы рэжым Аляксандра Лукашэнкі?

-Канешне зможа, але патрэбны час. Калі б Расія не акавала бы падтрымку рэжыму, Лукашэнкі б ужо даўно было. Паўсюль, куды ўваходзіць Расія, пасля сябе яна пакідае крывавы след.

Матэрыял падрыхтаваў Эдуард Жолуд.

Слухайце аўдыё!