Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

З 9 жніўня зафіксавана больш за 230 затрыманняў журналістаў

08.10.2020 16:17
Праца незалежных журналістаў не спыняецца, нягледзячы на арышты, суды і пазбаўленне акрэдытацый.
Аўдыё
  • Сітуацыя журналістаў у Беларусі напружана, на іх заводзяцца новыя крымінальныя справы і арышты
Затрыманні на адным з мінскіх пратэстаўPAP/EPA/STRINGER

Журналіст – гэта прафесія, важнасць якой мы дацэньваем у цяжкія моманты: пратэсты, вайна, стыхійныя бедствы. Уласна зараз у Беларусі праца журналістаў мае вялікі ўплыў на грамадства і тое, як хутка распаўсюджваецца інфармацыя пра акцыі пратэсту, пераслед і затрыманні. За апошнія тыдні гэты пераслед перакінуўся на журналістаў, сілу якіх заўважыў рэжым.

Пратэсты ў Беларусі не сціхаюць ужо роўна 2 месяцы. Людзей, дзякуючы якім мы ведаем, што, дзе і як адбываецца, становіцца ўсё менш. Адныя звальняюцца з працы на дзяржаўным тэлебачанні, радыё, у газетах, іншыя падвяргаюцца рэпрэсіям, пераследу і атрымліваюць дзясяткі сутак арышту. Гаворка, канешне, пра нашых калегаў – журналістаў, якія выконваюць сваю місію ў Беларусі, нягледзячы на ціск з боку ўладаў. 

Варта прыпомніць, што з 1 кастрычніка акрэдытацыі СМІ пазбавілі буйнейшы беларускі інфармацыйны партал – ТУТ.БАЙ. Ціск на журналістаў іншых недзяржаўных медыя таксама не спыняецца. Нягледзячы на гэта, інфармацыя пра падзеі ў краіне, гарадах і дворыках усцяж даходзіць да грамадства. Новы феномен – народныя журналісты, то бок звычайныя грамадзяне, што здымаюць на тэлефоны і пішуць пра падзеі ў сваёй ваколіцы – гэта адказ грамадства на чарговыя рэпрэсіі. У часе, калі ўсе маюць доступ да інтэрнэту і альтэрнатыўных СМІ, наўрад ці дзеянні ўлады спыняць распаўсюд сапраўднай інфармацыі.

Гэтыя два няпростыя месяцы для беларускіх недзяржаўных СМІ для нас падсумавала Вольга Хвоін з Беларускай сацыяцыі журналістаў.

Альберт Ежы Вяжбіцкі

слухайце аўдыёфайл