Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пратэкцыянізм Захаду перашкаджае яму зразумець жыхароў Усходняй Еўропы

13.10.2020 12:25
"Большасць заходніх еўрапейцаў адчувае сваю маральную перавагу".
Еўрапейскія зорачкіфота: Pixabay.com/Mr_Uzo/CC0 Creative Commons

Tygodnik Solidarność прыводзіць меркаванне нямецкага прафесара, гісторыка і палітолага Бертольда Лефлера (Berthold Löffler), які ў Германіі лічыцца спецыялістам па пытаннях Усходняй Еўропы. Лефлер адзначае, што жыхары Усходняй Еўропы ўваходзяць у канфлікты з Захадам у вялікай ступені з-за пратэкцыянізму жыхароў Захаду ў адносінах жыхароў Усходняй Еўропы.

На пытанне, ці ён разумее пазіцыю краін Усходняй Еўропы, якія адмаўляюцца прымаць эмігрантаў, прафесар кажа, што ён цудоўна гэта разумее, паколькі ўлады павінны клапаціцца перш за ўсё пра інтарэс сваёй краіны. І дакладна так робяць урады ў Варшаве або Будапешце. “Большасць заходніх еўрапейцаў адчувае маральную перавагу, яны лічаць, што людзі з усходу адсталыя ў культурным плане, таму імкнуцца навязаць ім сваю волю. Тым часам усходнія еўрапейцы ні ў чым не горшыя. Няпраўда, што яны не хочуць Еўрапейскага Саюзу. Яны хочуць лепшага ЕС. Яны не ўступілі ў ЕС дзеля таго, каб змяніць куратара ў Маскве на куратара ў Бруселі. Яны з цяжкасцю дабіліся незалежнасці, і ёй ганарацца", – кажа Лефлер.

Каштоўнасці, якія важныя для ўладаў такіх краін, як Славакія, Венгрыя, Польшча, Літва, Латвія, Балгарыя, Харватыя ды іншых, не менш важныя і еўрапейскія, чым каштоўнасці заходніх еўрапейцаў. Усходнія еўрапейцы лічаць сябе нашчадкамі звыш тысячагадовай еўрапейскай гісторыі, збудаванай на хрысціянстве. Яна важная нават для Чэхіі, дзе рэлігія не адыгрывае ўжо ніякага значэння, - адзначае нямецкі прафесар.

нг