Першасная ахова здароўя ў Польшчы ўжо працуе на мяжы сваіх магчымасцяў, пішуць на партале money.pl. Доступ да лекараў-спецыялістаў стаў амаль цалкам немагчымы. Машыны хуткай дапамогі стаяць у чэргах у лякарні. Пацыенты на дапамогу чакаюць гадзінамі, усё часцей гэтая дапамога прыходзіць занадта позна.
- Сістэма рухнула. Загінула. Не маем нічога. Ніякай даступнасці. Драматычныя падзеі разгортваюцца ў прыёмных пакоях, у машынах хуткай дапамогі, але і ў звычайных дамах. У нядзелю ва ўсім Мазавецкім ваяводстве не было месца для пацыентаў з інсультам. У аўторак у Варшаве не было ніводнага вольнага апарату штучнай вентыляцыі лёгкіх, – канстатаваў доктар Міхал Дантэ з аднаго з профільных прафсаюзаў.
- У кардыялогіі назіраецца большая колькасць інфарктаў. Часцей за ўсё сваякі тэлефануюць, што хтосьці не з'явіцца ў бальніцу, таму што ён памёр. Людзі не чакаюць у чэргах. Няма куды размяркоўваць хворых, якія маюць патрэбу ў тэрміновай дыягностыцы, – з вялікім жалем прызнае лекар Магдалена Кульгаўчык.
Барацьба з эпідэміяй каранавіруса стала прыярытэтам, але звычайнае жыццё і звычайныя хваробы нікуды не зніклі. У цені пандэміі паміраюць пацыенты, якіх афіцыйная сутачная статыстыка Міністэрства аховы здароўя не паказвае. Пра паралізаваную эпідэміяй сістэму аховы здароўя Польшчы пісалі на парталі money.pl
эж