Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Агульнанацыянальны каранцін пагражае хваляй атлусценне

05.11.2020 19:20
Паводле дадзеных дацкіх даследаванняў, нават двухтыднёвае абмежаванне руху (з 10 тысяч крокаў у суткі да 1,5 тысяч) выклікае павелічэнне масы цела на 2-3 кг.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock/New Africa

Кожны сёмы апытаны супрацоўнік у Польшчы ўжо пералічвае атлусценне сярод негатыўных наступстваў пандэміі, пішуць у газеце Rzeczpospolita. Восеньская атака Covid-19 ў спалучэнні з агульнанацыянальным карнацінам можа павялічыць гэты працэнт, таму што ў ізаляцыі і пры працы з дому лягчэй перакусваць паміж асноўнымі прыёмамі ежы, што ўжо робіць 86% пераведзеных на аддаленню працу.

Вымушаныя ўвесь час сядзець дома мы будзем яшчэ менш рухацца, тым больш што надворʼе і і кароткі дзень напэўнае не заахвочваюць да актыўнага адпачынку на свежым паветры. Паводле дадзеных дацкіх даследаванняў, нават двухтыднёвае абмежаванне руху (з 10 тысяч крокаў у суткі да 1,5 тысяч) выклікае павелічэнне масы цела на 2-3 кг, таксама спрычыняцца да біяхімічных змены ў арганізме, у тым ліку да атлусцення ўнутраных органаў і пачатку цукровага дыябету. Пра наступствы каранціну на здароўя нацыі пісалі на старонках газеты Rzeczpopolita.

эж