Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Наступствы Маршу Незалежнасці дзеляць палякаў

13.11.2020 15:14
Больш за 30 пацярпелых паліцыянтаў, пажар у кватэры і крымінальныя справы - рэзультат Свята Незалежнасці.
     2020
так выглядаў Марш Незалежнасці Польшчы 2020PAP/Wojciech Olkuśnik

У польскіх СМІ не сціхаюць водгукі ад Маршу Незалежнасці, які адбыўся ў сераду, у 102 гадавіну здабыцця незалежнасці пасля першай сусветнай вайны. Марш традыцыйна арганізуецца ўжо некалькі гадоў запар і збірае сотні тысяч удзельнікаў – напамінае Rzeczpospolita.

У гэтым годзе сітуацыя павінна была быць іншай. У сувязі з пандэміяй каранавіруса, арганізатары заклікалі да ўдзелу ў Маршы ў мабільнай форме – у машынах і на матацыклах. Нягледзячы на афіцыйныя заклікі, удзельнікі пайшлі пешшу і здарылася некалькі інцыдэнтаў. Між іншым, пацярпела больш за 30 паліцыянтаў, у непасрэдных сутычках з групамі футбольных псеўдафанатаў.

Удзельнікі маршу выкрыквалі крыўдныя лозунгі і кідалі фаеры ў паліцыянтаў. Некалькі фаяраў было кінута ў дом, на балконе якога вісеў плакат страйку жанчын, які ахапіў Польшчу 3 тыдні таму. У выніку загарэлася адна кватэра.

Паліцыя затрымала больш за 300 асоб, супраць 36 будуць распачатыя крымінальныя справы. Праваахоўнікі кажуць, што правакацыі ладзілі ўдзельнікі маршу, а арганізатары шэсця абвінавачваюць другі бок. Як бы там не было, у чарговы раз Свята Незалежнасці Польшчы выклікала шмат неадназначных рэакцый і канфліктаў у польскім грамадстве. Парламентарны клуб левых сілаў падаў хадайніцтва аб дэлегалізацыі арганізатара шэсця – Таварыства «Марш Незалежнасці».

Rzeczpospolita/аев